Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зэ, нескл., н.

Назва літары «з».

зэдаль, ‑для, м.

Разм. Услон. Уладзімір Верамейчык.. устаў, пераступіў цераз зэдаль, з якога падняліся ўжо людзі, і паклаў перад старшынёй густа спісаную паперку. Дуброўскі.

зэдлік, ‑а, м.

Разм. Невялікі зэдаль; услончык. Кабета сядзела на нізенькім зэдліку і драмала. Чорны. Людзям не хапала месца на крэслах, лаўках, зэдліках. Гроднеў.

зэт, ‑а, М зэце, м.

1. Назва апошняй літары (z) лацінскага алфавіта.

2. У матэматыцы — невядомая велічыня, якая абазначаецца гэтай літарай (разам з літарамі x, y).