Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

...знавец, ...знаўца і ...знаўца, ‑ы, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае спецыялістаў у галіне ведаў, названай у першай частцы, напрыклад: глебазнавец, літаратуразнавец, прыродазнавец.

...значны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на колькасць лічбаў у ліку, напрыклад: адназначны, двухзначны, васьмізначны.

...знаўства, ‑а, н.

Другая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць назвы навук і іх галін, напрыклад: глебазнаўства, грамадазнаўства, мовазнаўства.

...знаўца,

гл. ...знавец.

здымае і знімае, ‑мка, м.

Адбітак каго‑, чаго‑н., атрыманы шляхам фатаграфавання. Зрабіць здымак. Рэнтгенаўскі здымак. ▪ Нехта з прысутных навёў на касманаўтаў фотаапарат. Пазней, пасля адлёту карабля, гэты здымак абляціць усе газеты свету. Шыцік. — А вось якія мае мыслі: я хачу навучыцца рабіць фатаграфічныя знімкі, хачу купіць апарат. Колас.

знавец, знаўца і знаўца, ‑ы, м.

Чалавек, які валодае спецыяльнымі ведамі, пазнаннямі ў якой‑н. галіне; знаток. Музыку ж ён надта любіў і лічыў сябе закончаным знаўцам яе. Грамовіч. Выдатны майстра і тонкі знаўца жывога слова, Кузьма Чорны па-горкаўску ставіўся да мовы пісьменніка. Кудраўцаў.

знадворку, прысл.

1. Са знешняга, надворнага боку; звонку. Знадворку Прохарава хата сапраўды мела цалкам прыстойны выгляд і нават сярод іншых вызначалася сваёй велічынёй і свежасцю. Зарэцкі. Скуратовіч замкнуў знадворку дзверы. Чорны.

2. З прасторы, размешчанай па-за межамі памяшкання; з вуліцы. Гадзіннік .. у прахадной павешаны быў на такім месцы, каб яго можна было бачыць знадворку. Корбан. Знадворку данёсся глухі тупат ног. Ваданосаў. // Па-за межамі памяшкання; на вуліцы, на дварэ. Дзецям стала зусім не страшна, хоць знадворку гулі сосны. Мележ. Знадворку ўсталёўваўся дзень. Пасвятлела ў хаце, праясніліся твары. Пташнікаў.

знадворны, ‑ая, ‑ае.

Вонкавы, знешні. Знадворныя дзверы. ▪ Хата дзеда Талаша ўсё ж такі зварачае на сябе ўвагу. Не так знадворным выглядам, як адзіноцтвам. Колас.

знайда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Сабака, які прывучаны адшукваць дзічыну або чалавека па следзе.

2. перан. Разм. Сышчык, шпіён. Машэка рады знайдзе гэтай І не марнуе дарма час. Купала.

знайдыш, ‑а, м.

Разм. Дзіця, падкінутае, пакінутае невядомымі бацькамі; знойдзенае дзіця.