Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жданкі, ‑нак; адз. няма.

Разм. Тое, што чакаюць, на што спадзяюцца, пра што мараць.

•••

Жданкі паесці гл. паесці.

ждацца, жджэцца; незак. (часцей з адмоўем).

Тое, што і чакацца.

ждаць, жду, жджэш, жджэ; жджом, жджаце; заг. жджы; незак., каго-чаго і дап.

Тое, што і чакаць. Жджэ кабетка: хоча бачыць Сына дарагога. Колас. [Гарлахвацкі:] А старасць не жджэ. Яна, подлая, памаленьку, нячутна падкрадваецца. Крапіва.