Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жгут, ‑а, М жгуце, м.

1. Эластычная гумавая трубка, бінт або іншы падобны прадмет, якімі перавязваюць канечнасць, каб спыніць кровацячэнне. Над камісарам схіліўся сапёр, пераціскаючы раменным жгутом параненую нагу. Лынькоў. Грыцко паспешліва круціў з лазы жгуты і перавязваў Святлане ногі вышэй каленяў. Кулакоўскі.

2. Туга скручаны кавалак тканіны, саломы і пад. Саламяны жгут.

жгуцік, ‑а, м.

1. Памянш. да жгут.

2. Ніцепадобны выраст на целе прасцейшых арганізмаў, які служыць органам руху.

жгуцікавыя, ‑ых.

Група прасцейшых арганізмаў, органамі руху ў якіх з’яўляюцца жгуцікі.