Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жа 1,

гл. ж 2.

жа 2,

гл. ж 3.

жаба, ‑ы; Р мн. жаб; ж.

1. Бясхвостая чатырохногая земнаводная жывёліна з бародаўчатай слізкай скурай бурага колеру, якая водзіцца ў цёмных сырых месцах; рапуха. У адным месцы рука яго патрапіла на штосьці халоднае і агіднае... гэта была жаба-рапуха. Сачанка.

2. Разм. Тое, што і лягушка. У лагчыне над Нёманам дружна і заложна кракталі жабы. Колас. // Пагардлівае або дакорлівае абзыванне дзяцей. — Жаба ты малая, — з прыкрасцю замармытаў Сцепуржынскі. Чорны.

•••

Грудная жаба (уст.) — сардэчная хвароба, якая суправаджаецца моцным болем у грудзях; стэнакардыя.

жабаваты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Няроўны, бугрысты, маршчыністы. Жабаватая скура.

жабападобны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд жабы, падобны на жабу.

жаберны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жабраў. Жаберныя шчыліны. Жаберная поласць.

жабка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Памянш. да жаба; невялікая жаба. Іншы раз бусел ці бусліха клікалі некаторага з дзяцей адшукаць убачаную імі жабку. Пальчэўскі.

2. Разм. Адзін з відаў школьнага пяра.

жабнік 1, ‑а, м.

Пасудзіна для захоўвання жаб (у навуковых кабінетах, лабараторыях).

жабнік 2, ‑у, м.

Шматгадовая водная свабодна плаваючая расліна сямейства жабнікавых з ніцепадобным сцяблом і доўгачаранковым сэрцападобным лісцем (расце ў азёрах, сажалках).

жабнікавыя, ‑ых.

Сямейства вадзяных свабодна плаваючых шматгадовых раслін, да якіх адносіцца жабнік і інш.

жабо,

1. Уст. Карункавыя або кісейныя брыжы вакол каўняра і на грудзях у мужчынскай сарочцы. // Высокі палатняны каўнер мужчынскай сарочкі, які закрываў ніжнія часткі шчок.

2. Аздоба з карункаў у брыжы або складкі каля каўнерыка жаночай блузкі, плацця.

[Фр. jabot.]

жабраванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. жабраваць.