Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

екатанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. екатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Леапард узбіўся ўгору, як мяч, закалаціўся ў паветры з шалёным екатаннем і рыкам. Караткевіч.

екатаць, екачу, якочаш, якоча; незак.

Разм. Галасіць, заходзячыся ад болю. // Вішчаць, скавытаць (пра жывёл). Бобік рваўся з ланцуга, екатаў, хрыпеў. Рылько. / у перан. ужыв. Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен. М. Стральцоў.

екцення, ‑і, ж.

Спец. Частка праваслаўнага набажэнства.

[Ад грэч. ekténeia — шчырасць.]