Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

глабальны, ‑ая, ‑ае.

Усеагульны, усеабдымны (у межах зямнога шара). Арганізаваць службу надвор’я ў глабальным маштабе. ▪ [Праблема чыстай вады] не рэгіянальная беларуская праблема і нават не саюзная — яна даўно ўжо пабыла глабальны характар. «Полымя».

•••

Глабальная ракета гл. ракета.

глабуліны, ‑аў; адз. глабулін, ‑у, м.

Найбольш пашыраная ў прыродзе група жывёльных і раслінных бялкоў. Малочны глабулін. Яечны глабулін.

[Ад лац. globulus — шарык.]

глава, ‑ы; мн. главы, глаў; ж.

Раздзел кнігі, артыкула, абазначаны нумарацыяй або загалоўкам. Главы рамана.

глагалічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да глаголіцы. Глагалічная літара. // Напісаны глаголіцай. Глагалічны рукапіс.

глаголь, ‑я, м.

Даўнейшая назва літары «г».

глаголіца, ‑ы, ж.

Адна з дзвюх азбук стараславянскай мовы.

гладжанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гладзіць.

гладжаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад гладзіць.

гладзевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гладзі 2. Гладзевыя тканіны.

гладзейшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. гладкі.