Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бювар, ‑а, м.

Папка або партфель для захоўвання паштовай паперы, канвертаў, карэспандэнцыі і інш.

[Фр. buvard.]

бюварны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бювара. Бюварная папера.

бювет, ‑а, М ‑веце, м.

Збудаванне над мінеральнай крыніцай, адкуль непасрэдна атрымліваюць ваду для піцця.

[Фр. buvette.]

бюджэт, ‑у, М ‑жэце, м.

Каштарыс прыходаў і расходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін. Дзяржаўны бюджэт СССР. Ваенны бюджэт. Бюджэт калгаса. // Сукупнасць асабістых даходаў і расходаў на пэўны тэрмін. Бюджэт сям’і. ▪ Сама, ледзь зводзячы канцы з канцамі свайго нязначнага бюджэту, Ніна заўсёды ўмела знайсці, адарваць ад сябе больш той долі, якую збіралі сіратам. Васілевіч.

•••

Асвоіць бюджэт гл. асвоіць.

[Фр. budget.]

бюджэтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бюджэту. Бюджэтныя расходы, сродкі. Бюджэтны артыкул. Бюджэтнае асігнаванне.

бюлетэнь, ‑я, м.

1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб якой‑н. грамадска-важнай падзеі, справе. Бюлетэнь надвор’я. Бюлетэнь з’езда.

2. Назва перыядычнага выдання якой‑н. установы, у якім змяшчаюцца кароткія афіцыйныя і інфармацыйныя матэрыялы. Бюлетэнь гарадскога Савета.

3. Лісток для галасавання. Выбарчы бюлетэнь.

4. Разм. Лісток часовай непрацаздольнасці; па хваробе; бальнічны ліст. Быць на бюлетэні.

[Фр. bulletin.].

бюлетэніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. У сувязі з захворваннем знаходзіцца на бюлетэні. Рабочыя з траўмамі шмат часу трацілі на перавязачным медпункце, бюлетэнілі. «Беларусь».

бюракрат, ‑а, М ‑раце, м.

1. Уст. Прадстаўнік бюракратычнай сістэмы кіравання, буйны чыноўнік.

2. Зневаж. Службовая асоба, якая выконвае свае абавязкі фармальна, не ўнікаючы ў сутнасць справы; валакітчык, фармаліст. Другія ж, наадварот, даводзілі, што .. [інспектар] — прыдзіра, з кожнага глупства робіць цэлую справу і, наогул, страшэнны бюракрат. Колас. Пад старасць вочы адкрыліся [у Івана Іванавіча], што няправільна на свеце жыў, што стаў сапраўдным бюракратам, адарваўся ад людзей і дачку-нікчэмніцу выгадаваў! Карпюк.

бюракратка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да бюракрат (у 2 знач.).

бюракратызаваць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Насадзіць (насаджваць) бюракратызм (у 1 знач.); рабіць бюракратычным.