Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ацалелы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які аказаўся цэлы сярод разбуранага, уцалелы. Шура скора знайшла гэты дом — у цэнтры горада, адзін з ацалелых дамоў на цэнтральнай плошчы. Арабей. Адразу ж за вёскаю пачынаецца лес. І не проста лес, а даўні, ацалелы ад сякеры і пілы. Кавалёў. // Які захаваўся, не загінуў. Напаўжывыя ў вёску мы прыбеглі, Мы, ацалелыя падлеткі-пастухі. Лойка.

ацалець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Астацца цэлым, непашкоджаным сярод разбуранага, уцалець. Як ацалелі дрэвы тут кругом, Дзе фронт узрыў снарадамі грунт шэры? Танк. // Астацца жывым, не загінуць. Ацалець у жорсткім баі.

ацаніць, ацаню, ацэніш, ацаніць; зак., каго-што.

1. Назначыць цану чаму‑н.; вызначыць вартасць чаго‑н. [Несцяровіч краўцу:] — Ацэнім тваю хату і за яе табе будаўніцтва сплаціць. Чорны.

2. перан. Даць ацэнку каму‑, чаму‑н., выказаць сваю думку пра што‑н., вызначыць ролю, характар каго‑, чаго‑н. — Смутак, напрыклад, можа мець апраўданне, што для таго ён, каб пасля яго больш ацаніць радасць. Чорны. Арон хутка ацаніў становішча. Мурашка. // Прызнаць станоўчыя якасці, каштоўнасць і пад. каго‑, чаго‑н. Не! Ніхто, толькі яна [пані] сама сябе можа ацаніць. Бядуля. Свет не бачыў падобнай мастацкай рукі: хай ацэняць цудоўны кілім мастакі... Дубоўка.

ацверажацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ацверазіцца.

2. Зал. да ацверажаць.

ацверажаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ацверазіць.

ацверажэнне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ацверазіць і ацверазіцца.

ацверазелы, ‑ая, ‑ае.

Які ацверазеў, стаў цвярозы. // перан. Які стаў цвяроза думаць, меркаваць аб чым‑н.

ацверазець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее і ацвярозець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць цвярозым пасля ап’япення. // перан. Пачаць цвяроза думаць, разважаць, вырашаць пытанні.

ацверазіцца, ацверажуся, ацвярэзішся, ацвярэзіцца і ацвярозіцца, ‑рожуся, ‑розішся, ‑розіцца; зак.

Стаць цвярозым пасля ап’япення. Хлор, ужо ацверазіўшыся, прыўстаў з месца і нядбайна матнуў рукою. Гартны. // перан. Пачаць цвяроза думаць, меркаваць пра што‑н.

ацверазіць, ацверажу, ацвярэзіш, ацвярэзіць і ацвярозіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго.

Прывесці ў цвярозы стан, зрабіць цвярозым. // перан. Вярнуць каму‑н. здольнасць цвяроза думаць, меркаваць аб чым‑н. [Пашкевічус:] — Але мая стрэльба .. ацверазіла [Парэчкуса], ды і Йонас з бацькам скруцілі яму рукі. Броўка. Восеньская паездка як бы ацвярозіла [Паходню]. Хадкевіч.