Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ар, ‑а, м.

Мера зямельнай плошчы ў метрычнай сістэме, якая раўняецца 100 м²; адна сотая гектара.

[Фр. are.]

араб,

гл. арабы.

арабеска, ‑і, ДМ ‑цы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Складаны арнамент фантастычнага характару з геаметрычных фігур і стылізаваных лісцяў, кветак і пад. — першаначаткова ў помніках арабскага мастацтва. Чырвонымі арабескамі Лісце лес ураніў. Караткевіч.

2. Невялікі музычны твор.

[Іт. arabesco.]

арабескавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да арабесак, мае форму арабесак (у 1 знач.). Арнамент з арабескавых фігур.

арабка,

гл. арабы.

арабскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да арабаў. Арабская мова. Арабскае мастацтва.

•••

Арабсяі конь гл. конь.

Арабскія лічбы гл. лічба.

арабы, ‑аў; адз. араб, ‑а, м.; арабка, ‑і, ДМ ‑бцы; мн. арабкі, ‑бак; ж.

Вялікая група народаў, якія насяляюць Пярэднюю Азію і Паўночную Афрыку.

арабізм, ‑а, м.

Слова або выраз, запазычаныя з арабскай мовы.

арабіна, ‑ы, ж.

Тое, што і рабіна. За парканам спелі яблыкі і арабіны. Чорны.

арабінавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да арабіны.

•••

Арабінавая (рабінавая) ноч гл. ноч.