Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сіяніст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік, прыхільнік сіянізму.

сіяністка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да сіяніст.

сіянісцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сіянізму, сіяніста. Сіянісцкія арганізацыі.

сіяцельства, ‑а, н.

У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне князёў, графаў (ужывалася з займеннікамі «ваша», «яго», «іх»). Ваша сіяцельства.

сіўка, ‑і, ДМ сіўку, Т сіўкам, м.; ДМ сіўцы, Т сіўкай (‑аю), ж.; Р мн. сівак.

Разм. Конь сівой масці. А як звялі гэтых гнедак ды сівак у адну канюшню — стала многа аднолькавых. Брыль.

сіўка-варонка, ‑і, ДМ сіўцы-варонцы; Р мн. сівак-варонак; ж.

Тое, што і сіваваронка; сіваграк.

істужачны і стужачны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і істужкавы.

істужка і стужка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жан; ж.

1. Палоска каляровай тканіны, якая скарыстоўваецца для ўпрыгожання, аблямоўкі і інш. мэт. Чырвоная істужка. ▪ Выйшла на пляц.. [Аксеня] — у шаўковых істужках, заплеценых у косы. Пестрак. // Палоска шаўковай тканіны пэўнага колеру і памераў для ордэнскага знака, медаля; нашыўка; знак адрознення. Ордэнская істужка. ▪ Гарэлі на сонцы чырвоныя істужкі на шапках у партызан. Шамякін.

2. Доўгая вузкая палоска з якога‑н. матэрыялу, якая служыць для тэхнічных і іншых патрэб. Ізаляцыйная істужка. ▪ Некаторы час тэлеграф маўчаў. І вось паплыла белая стужка з кропкамі і працяжнікамі. Алешка.

3. перан.; чаго. Тое, што ўецца, цягнецца вузкай доўгай паласой. Вузкая істужка рэек ляжала ўпоперак цераз Пнівадку. Чорны. За лугам сіняй істужкай вілася рэчка. Пестрак.

4. Рухомае перадатачнае палатно ў некаторых механізмах, транспартных прыстасаваннях. Канвеерная істужка. ▪ Пабеглі па бясконцай істужцы транспарцёра ўгору цагліны. Паслядовіч.

•••

Кінематаграфічная істужка — празрыстая істужкападобная плёнка з нанесеным на яе слоем святлоадчувальнай эмульсіі; кінаплёнка.

Кулямётная істужка — парусінавая або металічная палоска з гнёздамі для патронаў.

істужкавы і стужкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да істужкі (у 1 знач.). Істужкавая фабрыка. // Прызначаны для вырабу істужак. Істужкавыя машыны. // Зроблены з істужкі. Істужкавыя банцікі.

2. Які мае выгляд, форму істужкі, вузкі і доўгі. Істужкавыя чэрві. Істужкавыя расліны. Істужкавыя рыбы.

3. З рухомым палатном, лентай, пасам (пра розныя прыстасаванне механізмы). Істужкавы транспарцёр. ▪ У цэху — самы разгар работы. Ужо безупынна стракацяць стужкавыя пілы. Мыслівец.

істужкападобны і стужкападобны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд, форму істужкі. Істужкападобнае лісце.