Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жэстыкуляцыя, ‑і, ж.

Карыстанне жэстамі (у 1 знач.). Па жэстыкуляцыі, па артыстычнай позе можна было меркаваць, што такое публічнае чытанне вельмі падабалася і самому аўтару. Машара.

жэтон, ‑а, м.

1. Металічны знак, які паказвае на прыналежнасць да якой‑н. арганізацыі ці таварыства або выдаецца на памяць аб якой‑н. падзеі. Залаты жэтон.

2. Значок, часцей у форме металічнага кружка, які дае права на атрыманне чаго‑н. Жэтон на алей. Жэтон на сок.

[Фр. jeton.]

жэтонавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жэтона. Жэтонавая плата.

жэўжык, ‑а, м.

Разм. Свавольнік, гарэза. Абкружылі дзеда ўнукі, Як галубкі, галубкі. Іх Сымон бярэ на рукі, Гладзіць жэўжыкам чубкі. Бялевіч.