Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сабакаводства, ‑а, н.

1. Развядзенне сабак і паляпшэнне іх пароды. Паляўнічае сабакаводства.

2. Асобная гаспадарка па развядзенню сабак.

сабакаводчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сабакаводства; сабакагадоўчы. Сабакаводчая гаспадарка.

сабакагадовец, ‑доўца, м.

Тое, што і сабакавод.

сабакагадоўля, ‑і, ж.

Тое, што і сабакаводства (у 1 знач.).

сабакагадоўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сабакагадоўлі; сабакаводчы. Сабакагадоўчая гаспадарка.

сабакагаловы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае галаву, падобную на сабачую.

2. у знач. наз. сабакагаловыя, ‑ых. Агульная назва буйных наземных малп падсямейства мартышкавых, у якіх галава падобна на сабачую. Мандрылы і павіяны адносяцца да сабакагаловых.

сабаказнавец, ‑наўца, м.

Спецыяліст па сабаказнаўству.

сабаказнаўства, ‑а, н.

Навука аб пародах сабак, метадах іх развядзення і выкарыстання.

сабаказнаўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сабаказнаўства.

сабакападобны, ‑ая, ‑ае.

Па выгляду падобны да сабакі. Сабакападобныя малпы.