Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

Сёдні ‘сёння’ (Гарэц., Ласт., Ян., Мат. Гом.), сёдне ‘тс’ (Сл. Брэс.), ся́дні ‘тс’ (Нас.). Гл. сёння; форма без асіміляцыі д > н.

Сёмга ‘прамысловая рыба сямейства ласасёвых’ (ТСБМ), звычайна ласо́сь (Ласт.; гл.). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 73), з рус. сёмга, якое вядома з 1526 г.; ст.-рус. семга (1625 г.). Не мае пэўнай этымалогіі; лічаць запазычаннем з фін. tonka, Р. скл. tongan ‘від дробнага ласося’ ці з лац. salmo ‘ласось’ або тур. semek ‘рыба’. Падрабязна гл. Фасмер (3, 598).

Сёння ‘сягоння (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Гарэц., Сцяшк.; смарг., ашм., чэрв., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), сёння, сёнё, сённі ‘тс’ (Сл. ПЗБ), сёні ‘тс’ (Янк. 1, Жд. 1), сёнійка (Гарэц.), сёнечы ‘тс’ (Бір. дыс., Сл. ПЗБ), сёніка, сённіка ‘тс’ (Сцяшк.), сёнячы ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Нар. лекс.). Слова ўтварылася ў выніку сцягнення сягоння (гл.); гл. Карскі 2–3, 74; 1, 270: ваўк. siōni (Федар. 1) < śe​hóńi.

Сёмы ‘парадкавы лічэбнік да сем’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.). Укр. сьо́мий, рус. седьмо́й, дыял. сёмый, семой, ст.-рус. семыи, ст.-слав. седмъ, польск. siódmy, в.-луж. sedmy, н.-луж. sedymy, чэш. sedmý, славац. siedmy, серб.-харв. се̑дми̑, славен. sédmi, балг. се́дми, макед. седми ‘тс’. Прасл. *sedmъ з *sebdmъ, параўн. ст.-прус. septmas, ст.-літ. sẽkmas, ст.-інд. saptamás, лац. septimus. Гл. Траўтман, 257; Мюленбах-Эндзелін, 3, 818; Фасмер, 3, 591; БЕР, 6, 584. І.‑е. *septm̥ó‑ ‘сёмы’, утвораны ад лічэбніка *septm̥ ‘сем’. У праславянскай адбылася асіміляцыя і спрашчэнне групы зычных: *sept​ə > *septmó > *se(ь)dmъ > *sedmъ, гл. Борысь, 549. Ва ўсходнеславянскіх мовах яшчэ dmm.