Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

Прыцінь1, прыціня ’быстрыня (у рацэ)’ (Ласт.). Да прыць, прыткі (гл.).

Пры́цінь2 ’зеніт’: у сам прыцінь сонца (Ласт.). Відаць, як і пры́цін ’кульмінацыя’ (Ласт.), да прыціна́ць (гл.), параўн. рус. прити́н ’мяжа руху, пункт стаяння’.

Прырака́ць ’абяцаць; прадвяшчаць’ (Нас., Ласт.), прырачо́ны ’абяцанкі’ (Ласт.), пріріка́ньня ’прадказванне’ (Бяльк.), ст.-бел. приречи ’абяцаць, абнадзеіць, сказаць, памянуць’. Укр. приріка́ти ’прадвяшчаць, абяцаць’. Хутчэй за ўсё, з польск. przyrzekać ’абяцаць’, przyrzeczony ’абяцанкі’. Гл. рэкнуць.

Прыпы́нак, прыпу́нок ’месца спынення транспарту’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., ТСБМ, ТС), прыпы́н ’прыстанішча’ (Ласт.), прыпу́н ’прытулак, прыстанішча’; ’перапынак’ (ТС), прыпы́ніска ’прыстанак’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Дэрываты з рознымі суфіксамі ад прыпыні́ць (гл.), параўн. укр. припи́н, при́пинка ’перапынак, затрымка; прыпынак’.

Прыспо́рыць ’прымножыць, павялічыць, стаць больш’, ’зрабіць спорным, спарнейшым; паскорыць’ (ТСБМ, Ласт., ТС), прыспор ’тое, што назапашана’; ’прырост’; ’працэнт’ (Ласт.), прыспара́ць ’падаспець у адзін час’ (навагр., Сл. ПЗБ). Рус. смал. приспо́рить ’дастаць, здабыць’, укр. приспори́ти ’прымножыць’, польск. przysporzyć ’тс’. Да спор (гл.).

Прыпе́таваць ’біць, калаціць да смерці’ (Нас.), пры́петка ’заклёпка’ (Ласт.). Гл. пе́таваць.

Прыцяцю́рыцца экспр. ’натапырыцца’; ’памерці’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да цяцерыцца падымацца, тапырыцца’ (Ласт.), гл.

Прыспаро́міць ’прызапасіць, назапасіць; рабіць загатоўкі, запасы да пары, да часу’ (Нас., Ласт.). Гл. спаро́міць.

Пры́тылкі, прі́тылкі ’вушакі’ (арш., чавус., чэрык., краснап., ЛА, 4), пры́тылка ’прылавак’ (Ласт.). Гл. пры́талка.

Прыхату́ліць ’прыхаваць’ (пух., Жд. 1), сюды ж, відаць, прыхату́рыць ’прыхаваць’ (Ласт.). Да хатуль (гл.).

Про́лумка ’ўпадзіна’ (Ласт.). Да пралумі́ць ’праціснуць’, што, відавочна, звязана з лу́міна ’яма, упадзіна’, лу́мка ’палонка’ (гл.).