Пляж ’бераг мора, возера, ракі, на якім загараюць і адпачываюць у час купальнага сезону’ (ТСБМ; ваўк., Сцяшк. МГ). Праз рус. мову з франц.plage ’тс’, ’узмор’е’, якое, як і італ.piaggia ’узбярэжжа’, узыходзяць да італ.-лац.plagia < лац.plaga ’вобласць, пояс, зона’ (Фасмер, 3, 291; Банькоўскі, 2, 600).