Ардына́рыя ’пачасавая плата натурай’ (БРС), параўн. больш асвоеную форму андынарыя (гл.). З польск. ordynaria ’тс’ < лац. ordinarius (мн. л. ordinaria) ’звычайны, адпаведны да пэўнага парадку’. З гэтага ж лацінскага слова ардына́рны ’звычайны, просты’ (магчыма, праз польскую мову). Фасмер, 3, 156.
Андына́рыя ’пачасавая плата за працу прадуктамі’ (БРС, Мядзв.), андынара ’тс’ (Жд., Сцяшк.), ондынарія, ондынарійный ’звычайны’, ’атрымліваемы ў якасці андынарыі’ (Нас.). З ардынарыя (гл.) у выніку асіміляцыі першага зычнага з наступным, а таксама для андылярыя, андыралія ў выніку дысіміляцый іншых зычных. Літ. andinárija, andinárčikas < бел. (LKŽ, 1, 135).
Арэ́нда, у XIX ст. часта арандар ’гаспадар гасцініцы, шынкар’. Гэта значэнне з’явілася з ранда́ ’карчма’ (XIX ст. — Шакун, Тр. БГУ, 1958, 114) у выніку пераасэнсавання арэнда: корчмы даваліся ў арэнду. Параўн. таксама дыял. рэнда ’арэндная плата’ (Бяльк.) і пад. У старабеларускіх помніках з XVI ст. аренда, арендаръ (Гіст. мовы, 1, 249, 255), арендовати (Гіст. лекс., 111). Укр. з XVI ст. аренда, цяпер оренда, рус. з XVII ст. аренда ’тс’. Польск. з XVI ст. arenda і arendarz. З с.-вяк. лац. arrenda ’гадавая плата’ магчыма, але неабавязкова праз польскую, бо ў польскай з’яўляецца адначасова з бел. Вясноў, Бел. лекс., 35; Булахаў, Курс. суч., 164; Паўтарак, Бел. лекс., 135. Рускае праз польскую (Фасмер, 1, 85) ці праз беларускую, украінскую.