Трызу́б ‘ваўкаўня, пастка на ваўкоў’ (Цярохін, Охота), трызу́бка ‘матыка з зубцамі’ (лельч., бераст., ЛА, 2), ст.-бел. тризубъ, тризубецъ, трезубъ, трезубецъ ‘від зброі’ (ПГС), укр. тризу́бець ‘вілы з трыма зубамі’, рус. трезу́б, трезу́бец, трезубка ‘тс’, польск. tryzub ‘кармушка для лясных звяроў’, чэш. trzub ‘плот з трохрогіх расох’, славац. trojzub ‘трызубец’, славен. trizob ‘тс’, балг. тризъ́бец ‘тс’, макед. тризаб ‘тс’, ‘трызубец (зброя)’, ст.-слав. трьзѫбьць ‘тс’. Прасл. *trьzǫbъ, складанае слова з *trь‑ (гл. тры) і *zǫbъ (гл. зуб), першапачатковы прыметнік са значэннем ‘трохзубы’ (Махэк₂, 656). Гл. яшчэ Сялімскі, Старобългаристика, 13, 4, 43–44.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)