◎ Наўзрэх ’агрэх’ (Сл. ПЗБ). Няясна; фармальна блізкае рус. пск. навзрих ’не падумаўшы, як папала’, магчыма, сведчыць пра прыслоўны характар беларускага слова, параўн. таксама узрэж ’агрэх’ (Нас., Сл. ПЗБ, Сцяшк.) і урэж ’тс’: Пагарау на урэж (Сл. ПЗБ). Магчыма, да ражацца ’корпацца, кратацца’ (ТС), рус. режнуться ’страціць розум’, відаць, таксама і Скрануцца’, параўн. сінанімічныя выразы тронуться, сдвинуться *здурэцьсюды ж, магчыма, балг. режам се ’брысці’, параўн. Фасмер, 3, 477. Збліжэнне з грэх другаснае. Гл. урэж, узрэж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)