шакалад назоўнік | мужчынскі род

  1. Кандытарскі выраб — застылая маса какавы з цукрам.

    • Плітка шакаладу.
  2. Салодкі напітак на малацэ з парашку гэтага вырабу.

    • Выпіць кубак шакаладу.

|| прыметнік: шакаладны.

  • Ш. колер (карычневы).
  • Шакаладнае дрэва (вечназялёнае паўднёвае дрэва, з насення якога атрымліваюць какаву).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

шакала́д, -ду м. шокола́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

шакалад, ‑у, М ‑дзе, м.

Кандытарскі выраб, які атрымліваецца шляхам перапрацоўкі зерня какавы з цукрам і дабаўленнем розных смакавых і араматычных прыпраў. Плітка шакаладу. ▪ Раіса аддае.. [жанчыне] свой шакалад і ўгаворвае, што гэта вельмі карысна — падмацавацца ў такі момант шакаладам. Шамякін. // Напітак на малацэ з парашку гэтага вырабу. Пакалыхваючыся ў вагоне яшчэ дзесьці за Варшавай, фон Крубер у гэты час піў цёплы шакалад, праглядаючы свежую берлінскую газету. Шахавец.

[Ісп. chocolade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шокола́д шакала́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

шакаладнік, ‑а, м.

Той, хто вырабляе шакалад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

люкс2 прыметнік | нязменнае

  1. Багаты, раскошны па абсталяванню, абслугоўванню.

    • Каюта л.
    • Атэлье л.
  2. Вышэйшага класа, разраду, гатунку.

    • Шакалад л.

|| прыметнік: люксавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Ráspelschokolade

f - дро́бна разме́льчаны шакала́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

плітачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пліты (у 1 знач.). // Зроблены з пліт. Плітачная падлога. // Прыгатаваны ў форме плітак. Плітачны чай. Плітачны шакалад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schokoláde

f -, -n шакала́д

éine Táfel ~ — плі́тка шакала́ду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

chocolate [ˈtʃɒklət] n.

1. шакала́д;

a bar of chocolate плі́тка шакала́ду

2. шакала́дная цуке́рка;

a box of chocolates каро́бка шакала́дных цуке́рак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)