фільм назоўнік | мужчынскі род

  1. Тонкая празрыстая плёнка з нанесеным на яе святлоадчувальным слоем, якая ўжываецца для фатаграфічнай здымкі (спецыяльны тэрмін).

  2. Такая стужка са здымкамі для дэманстрацыі, паказу ў кіно; кінакарціна.

    • Дакументальны ф.
    • Прыгодніцкі ф.

|| прыметнік: фільмавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

фільм, ‑а, м.

1. Твор кінамастацтва для паказу на экране; тое, што і кінафільм. Гукавы фільм. Каляровы фільм. ▪ Асабліва.. [Зоя] любіла кінаартыстаў, запісвала новыя песні з апошніх фільмаў і адчувала сябе шчасліваю. Грахоўскі.

2. Тонкая празрыстая плёнка з нанесеным па яе святлоадчувальным слоем, якая ўжываецца для фатаграфічнай і кінематаграфічнай здымкі.

3. Тое, што і фільмакопія.

•••

Панарамны фільмфільм, зняты пры дапамозе спецыяльнай апаратуры для дэманстрацыя на вялікім паўкруглым экране (кінапанарама) або на экранах, якія акружаюць гледача з усіх бакоў (кругавая кіпапанарама).

[Англ. film — абалонка, плёнка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фільм м. фильм;

гукавы́ ф. — звуково́й фильм;

дакумента́льны ф. — документа́льный фильм;

каляро́вы ф. — цветно́й фильм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

фільм-бале́т (род. фі́льма-бале́та) м. фильм-бале́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

фільм-о́пера (род. фі́льма-о́перы) м. фильм-о́пера

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

фільм-партрэ́т (род. фі́льма-партрэ́та) м. фильм-портре́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

кароткаметражны прыметнік

Пра фільм: карацейшы за звычайны па метражу.

  • Хранікальны к. фільм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

фильм фільм, род. фі́льма м.;

звуково́й фильм гукавы́ фільм;

документа́льный фильм дакумента́льны фільм;

нау́чный фильм навуко́вы фільм;

цветно́й фильм каляро́вы фільм;

снима́ть фильм здыма́ць фільм.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

нуднаваты прыметнік

Трохі нудны.

  • Н. фільм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

мультфільм назоўнік | мужчынскі род

Скарачэнне: мультыплікацыйны фільм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)