фалькло́рны фолькло́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

фальклорны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фальклору. Фальклорны вобраз. Фальклорны твор. Фальклорная экспедыцыя. ▪ Выразны фальклорны каларыт мае і галоўны вобраз аповесці — Салавей. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальклор назоўнік | мужчынскі род

Вусная народная творчасць, сукупнасць народных абрадавых дзеянняў.

  • Беларускі славесны ф.

|| прыметнік: фальклорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

літарату́рна-фалькло́рны литерату́рно-фолькло́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

фолькло́рный фалькло́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

Лявоніха1 ’беларускі парны народны танец’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Шат., Касп.). Ад мужчынскага імя Лявон. Параўн. іншыя бел. народныя танцы паводле імя: мікіта, юрачка. Цяпер танец лявоніха ўспрымаецца як фальклорны. Сема фальклорнасці, самадзейнасці прысутнічае ў лексеме лявоніха ’самагон’ (Жд. 1). Параўн. суч. размоўнае фальклор ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпеўка, ‑і, ДМ ‑пеўцы; Р мн. ‑певак; ж.

1. Кароткі, звычайна чатырохрадковы, фальклорны вершаваны твор лірычнага, злабадзённага або жартоўнага зместу, які выконваецца на пэўны матыў; частушка. Вясёлыя, задорныя прыпеўкі рэхам адгукаліся ў бары. Ваданосаў. Падай хто-небудзь прыклад — і яна пайшла б каля агню ў скокі, падхапіла б самую развясёлую песню, самыя вострыя прыпеўкі. Кулакоўскі.

2. Тое, што і прыпеў (у 1 знач.). З ракі прыляцела раптам прыпеўка папулярнай студэнцкай песні. Мурашка. — Пачынай, Андрэй, твая першая скрыпка... А вы, валачобнікі, далучайцеся да нас: прыпеўку спяваем усе! — не сунімаўся Янка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танальнасць, ‑і, ж.

Спец.

1. Дакладнае размяшчэнне гукаў ладу па вышыні. Танальнасць до мажор. // Гама, на якой пабудаваны музычны твор. Танальнасць песні.

2. Асноўны, пераважаючы колер, каларыт, спалучэнне таноў твора выяўленчага мастацтва (карціны, гравюры і пад.), якія садзейнічаюць стварэнню той або іншай эмацыянальнай настроенасці. Ксілаграфія вылучаецца мастацкай дасканаласцю разьбы, багатай танальнасцю. Шматаў.

3. перан. Асноўная эмацыянальная настроенасць літаратурнага твора, п’есы, вобраза і пад. Шырока распаўсюджаны фальклорны матыў [скаргі дзяўчыны-прыгажуні з народа] атрымаў у творчасці Тараса Шаўчэнкі асаблівую лірычную танальнасць, яркае паэтычнае выражэнне. Палітыка. Асноўным стылёвым сродкам, які падтрымлівае агульную высокую танальнасць твора, з’яўляецца шырокае выкарыстанне ў «Палтаве» [А. С. Пушкіна] архаічнай лексікі. Рагойша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варапа́йфальклорны эпітэт мужа або жаніха; эпітэт каравая’ (КЭС). Рус. воропай, укр. воропай ’тс’, польск. nawropić ’злавацца’, серб.-харв. vŕpoljiti se ’круціцца, не сядзець на месцы’. Шэраг слоў з гэтым коранем падае Сразнеўскі (1, 303; 2, 271): воропъ ’нападзенне’, наворопити ’напасці’, наворопъ ’раз’езд (ваен.)’, наврапъ ’рабаванне, здабыча’. З ц.-слав. врапъ ’ён выводзіць’ ст.-рус. врапѣти ’ўзмацніцца’, съврапѣтисꙗ ’сціхаць’. Рудніцкі (1, 480) услед за Фасмерам (1, 354) лічыць варапай < во́ропъ. Прасл. *vorpъ ён супастаўляе са ст.-в.-ням. wērfan, англ. to warp, вытлумачваючы семантыку ў адпаведнасці з паданнем аб выкраданні нявесты. Гл. Праабражэнскі, 1, 97; Скок, 3, 629; Міклашыч, 395; Карскі, РФВ, 49, 18; Карскі, Труды, 395. Іншыя значэнні (у тым ліку і вытворных форм): варапай ’сляпец’ (Нас.), варопаўка ’жаба (лаянкавае слова)’ (КЭС), ворапень ’лодыр, абібок’ (Бяльк.) трэба лічыць другаснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стыль 1, ‑ю, м.

1. Сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва поўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы. Гатычны стыль. Рамантычны стыль. Стылі ў жывапісе. ▪ Змрочны, масіўны будынак сельмага ў манументальным стылі мінулых часоў, а цераз вуліцу, у садку, — вясёлы, зграбны ружовы домік з керамічна[й] цэглы — само ўвасабленне лёгкасці, прыгажосць яко[й] адкрыў чалавецтву наш касмічны век. Палтаран. / Пра мэблю, творы прыкладнога мастацтва. Чый гэта голас Кволенькі, Без мужнасці і без веры .. Чуецца з-за шыфаньераў, Са спальняў імпартных, з крэслаў Самага моднага стылю. Кірэенка.

2. Моўныя сродкі, характэрныя для якога‑н. пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў. Стыль Коласа. Газетны стыль. Кніжны стыль. Фальклорны стыль. ▪ Уладзімір Караткевіч вылучаецца не толькі адметнасцю тэматыкі, не толькі асацыятыўным, метафарычным вершам, дасканалыя, амаль іканаграфічным стылем сваіх аповесц[ей], якія хутчэй нагадваюць раманы. «Маладосць». // Сукупнасць асаблівасцей у пабудове сказаў і словаўжыванні, манера выказвання. Чым выклікаліся гэтыя слёзы: ці то стылем пісьма, перасыпаным такімі звонкімі і мудрымі словамі, ці то Мікітаваю здольнасцю пісаць так хораша і складка. Колас. // Пабудова выказвання ў адпаведнасці з нормамі сінтаксісу і словаўжывання. Працаваць над стылем. Памылкі ў стылі.

3. Метад, характар якой‑н. работы, дзейнасці. Ленінскі стыль кіраўніцтва. ▪ Возьмем, для прыкладу, такое важнае пытанне, як савецкі стыль работы. Яго галоўнымі рысамі з’яўляюцца канкрэтнасць, дзелавітасць, наватарства, пастаянная апора на сучасную навуку і перадавую практыку. Машэраў. // Спосаб выканання, ажыццяўлення чаго‑н., які характарызуецца сукупнасцю пэўных тэхнічных прыёмаў. Плаваць стылем «брас». ▪ Вось ужо чутна, як лыжы стукаюць аб дарогу. Ідуць двое рознымі стылямі; адзін бяжыць, другі едзе, моцна рыўкамі адштурхоўваючыся палкамі. Размаўляюць. Шамякін.

4. Разм. Манера паводзіць сябе, гаварыць, адзявацца і пад. Маякоўскі нас уразіў .. незабыўнай манерай чытання сваіх вершаў, усім стылем сваіх паводзін на сцэне. Рамановіч. Ліда часамі спрабавала кальнуць яе за такі модны стыль у адзенні, але Кулінка рабіла выгляд, нібы яна не чуе. Ермаловіч.

•••

Вольны стыль — у спартыўных спаборніцтвах — спосаб плавання, які выбіраецца самім плыўцом.

Высокі стыль гл. высокі.

У стылі каго-чаго або у якім стылі — такі або так, як у каго‑н. (пра знешні выгляд, манеры, паводзіны).

[Фр. style ад грэч. stylos — палачка для пісьма.]

стыль 2, ‑ю, м.

Спосаб летазлічэння.

•••

Новы стыль — сістэма летазлічэння, уведзеная ў 1582 г.; грыгарыянскі каляндар.

Стары стыль — сістэма летазлічэння, уведзеная ў 46 г. да н. э. і прынятая ў Расіі да 1917 г.; юліянскі каляндар.

[Фр. style ад грэч. stylos — палачка для пісьма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)