уласцівасць назоўнік | жаночы род

Характэрная асаблівасць, рыса, прымета каго-, чаго-н. Валодаць якімі-н. уласцівасцямі.

  • У. снадчыннасці арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

уласці́васць ж. сво́йство ср.; (о неотъемлемом признаке — ещё) принадле́жность;

магні́т ма́е ўласці́васць прыця́гваць жале́за — магни́т име́ет сво́йство притя́гивать желе́зо

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

уласцівасць, ‑і, ж.

Характэрная асаблівасці рыса, прыкмета каго‑, чаго‑н. Уласцівасць спадчыннасць арганізма. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці металаў. ▪ Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны рыбалку паважаюць, З бляшнёй ля пелькі могуць векаваць. Корбан. Дзіўныя ўласцівасці мае чалавечы голас. Адно і тое ж слова можна вымавіць з дзесяткамі адценняў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сво́йство ср. уласці́васць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

юнацкасць назоўнік | жаночы род

Уласцівасць юнацкага; маладосць.

  • Ю. душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

плывучасць назоўнік | жаночы род

Уласцівасць плывучага (у 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

капілярнасць назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Уласцівасць вадкасцей паднімацца або апускацца па капілярах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

пах назоўнік | мужчынскі род

Уласцівасць рэчываў, якая ўспрымаецца органамі нюху.

  • Прыемны п.
  • П. кветак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

цеплаправоднасць назоўнік | жаночы род

Уласцівасць цел перадаваць цеплыню ад нагрэтых участкаў да больш халодных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

маштабнасць назоўнік | жаночы род

Уласцівасць маштабнага (у 2 знач.), вялікая глыбіня ахопу чаго-н.

  • М. падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)