расліна назоўнік | жаночы род

Арганізм, які звычайна развіваецца ў нерухомым становішчы, атрымлівае пажыўныя рэчывы з глебы і паветра.

  • Вышэйшыя расліны (з коранем, сцяблом і лісцем).

|| памяншальна-ласкальная форма: раслінка.

|| прыметнік: раслінны.

  • Р. свет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

раслі́на ж. расте́ние ср.;

аднагадо́вая р. — одноле́тнее расте́ние;

паўзу́чая р. — ползу́чее расте́ние;

вадзяна́я р. — водяно́е расте́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

расліна, ‑ы, ж.

Арганізм, які развіваецца звычайна ў нерухомым становішчы, атрымлівае пажыўныя неарганічныя рэчывы з глебы і паветра і ператварае іх у арганічныя; з’яўляецца адной з найбольш пашыраныя форм існавання жывой матэрыі.

•••

Аранжарэйная расліна (іран.) — пра далікатнага, распешчанага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раслі́на ’прадстаўнік расліннага свету’ (Нас., Касп., ТСБМ), раслі́на ’культурная расліна’ (ТС). Параўн. укр. росли́на, польск. roślina, чэш. rostlina, славен. rastlina ’тс’, рус. дыял. раслина́ ’росласць’. Ад *росль, росля (гл.) пры дапамозе суф. ‑ін(а), параўн. рус. поросль, заросли, польск. narośl. Сюды ж расле́нны ’надта ўрадлівы’ (светлаг., SOr, 34, 357).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расте́ние ср. раслі́на, -ны ж.;

одноле́тнее расте́ние аднагадо́вая раслі́на;

ползу́чее расте́ние паўзу́чая раслі́на;

водяно́е расте́ние вадзяна́я раслі́на;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

шышкано́сны бот. шишконо́сный;

~ная раслі́на — шишконо́сное расте́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

creeper [ˈkri:pə] n. bot. паво́йная раслі́на, раслі́на-паўзу́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

многоле́тник м., бот. мнагале́тняя (шматгадо́вая) раслі́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

стебли́стый сцеблава́ты;

стебли́стое расте́ние сцеблава́тая раслі́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

coca [ˈkəʊkə] n. bot. ко́ка (расліна)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)