мінарэт назоўнік | мужчынскі род

Вежа пры мячэці, з якой заклікаюць мусульман на малітву.

|| прыметнік: мінарэтны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

мінарэ́т м. минаре́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

мінарэт, ‑а, М ‑рэце, м.

Вежа мячэці. з якой муэдзіны заклікаюць мусульман на малітву. На чатырохкутным мінарэце бліжэйшай ад нас мячэці з’явіўся раптам муздзін, хударлявы стары з сівой казлінай барадою. В. Вольскі.

[Ад араб. manāga — месца асвятлення.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мінарэт ’вежа мячэці’ (ТСБМ). У літар. бел. мову прыйшло з польск. minaret або з рус. минарет, якія (праз ням. Minarett ці франц. minaret) прыйшлі з тур. minare < араб. mināraмінарэт’, — першапачаткова manāra ’месца, дзе гарыць агонь або ёсць святло, маяк’ (Фасмер, 2, 623). Аднак ёсць тур. minaret ’месца на вежы, з якога муэдзін ззывае на малітву’. Відавочна, лексема магла б быць вядомай у бел. гаворках тых населеных пунктаў, дзе пражывалі бел. татары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

минаре́т мінарэ́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

minaret, ~u

м. мінарэт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Minarétt

n -s, -e мінарэ́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)