лямпа назоўнік | жаночы род

Прыбор для штучнага асвятлення або награвання.

  • Настольная л.
  • Газавая л.
  • Паяльная л.
  • Шахцёрская л.

|| памяншальная форма: лямпачка.

|| прыметнік: лямпавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

лямпа, ‑ы, ж.

1. Прыбор для штучнага асвятлення з дапамогай электрычнага току, спальвання газы, нафты і пад. Настольная лямпа. ▪ На стале гарэла лямпа пад светлым абажурам і ляжала разгорнутая кніга, якую чытаў настаўнік. Колас. Дзве вісячыя лямпы задыхаліся ўгары ад сціснутага паветра, міргалі. Васілевіч.

2. Прылада для асвятлення або награвання спецыяльнага прызначэння на розных вытворчасцях. Паяльная лямпа. Шахцёрская лямпа.

•••

Катодная лямпа — устарэлая назва электроннай лямпы.

Кварцавая лямпа — электрычная лямпа ў выглядзе невялікага балона з кварцавага шкла для атрымання ультрафіялетавых прамянёў, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне, сельскай гаспадарцы і інш.

Лямпа дзённага святла — разнавіднасць люмінесцэнтнай лямпы, якая выпраменьвае святло, падобнае на дзённае.

Лямпа напальвання — электрычная лямпа, крыніцай святла якой з’яўляецца свячэнне напаленай токам тугаплаўкай, звычайна вальфрамавай ніці.

Неонавая лямпа — крыніца аранжава-чырвонага святла, якое выпраменьваецца ў выніку электрычнага разраду паміж электродамі ў неоне, якім запоўнена лямпа.

Электронная лямпа — вакуумная прылада для атрымання або ўзмацнення электрамагнітных ваганняў, якая прымяняецца ў радыётэхніцы, тэлемеханіцы і пад.

Электрычная лямпа — тое, што і лямпа напальвання.

[Фр. lampe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́мпа ж. ла́мпа;

га́завая л. — кероси́новая ла́мпа;

віся́чая л. — вися́чая ла́мпа;

насто́льная л. — насто́льная ла́мпа;

засцерага́льная л. — предохрани́тельная ла́мпа;

дэтэ́ктарная л. — дете́кторная ла́мпа;

ква́рцавая л. — ква́рцевая ла́мпа;

нео́навая л. — нео́новая ла́мпа;

электро́нная л. — электро́нная ла́мпа;

л. напа́львання — ла́мпа нака́ливания;

като́дная л. — като́дная ла́мпа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

лямпа

Том: 17, старонка: 207.

17-207_0902_%D0%9B%D1%8F%D0%BC%D0%BF%D0%B0.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017, часткова)

Ля́мпа1, ля́нпа, ле́мпа, ле́нпа ’прыбор для штучнага асвятлення электрычным токам, газай, нафтай’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сцяц., Словатв.; драг., КЭС). Ст.-бел. лямпа (лампа) (XV ст.) ’тс’ запазычана са ст.-польск. lampa, якое з с.-в.-ням. lampe < франц. lampe < лац. нар. lampada < лац. lampas ’паходня, свечка, ліхтар, свяцільнік’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103; Кюнэ, 72; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Слаўскі, 4, 40–41).

Ля́мпа2, ля́мпачка ’шклянка (гарэлкі)’ (Нас.). Запазычана з польск. lampa (XVIII ст.), lampka (XIX ст.), ’шклянка для віна’ — першапачаткова форма шклянкі нагадвала лямпу (Слаўскі, 4, 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бясценевы прыметнік

Бясцёневая лямпа — электрычная лямпа, забяспечаная устройствам, якое выключае магчымасць утварэння ценю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

апускны прыметнік

Які можна апусціць.

  • Апускная лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ла́мпа ля́мпа, -пы ж.;

кероси́новая ла́мпа га́завая ля́мпа;

насто́льная ла́мпа насто́льная ля́мпа;

вися́чая ла́мпа віся́чая ля́мпа;

предохрани́тельная ла́мпа засцерага́льная ля́мпа;

дете́кторная ла́мпа дэтэ́ктарная ля́мпа;

электри́ческая ла́мпа электры́чная ля́мпа;

ла́мпа в 60, 100 свече́й ля́мпа на 60, 100 све́чак;

рудни́чная ла́мпа рудніко́вая ля́мпа;

кали́льная ла́мпа напа́льная ля́мпа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

трыёд назоўнік | мужчынскі род

Электронная лямпа з трыма электродамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

safety lamp [ˈseɪftiˌlæmp] n. tech. бяспе́чная ля́мпа, рудніко́вая ля́мпа

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)