грэбень назоўнік | мужчынскі род

  1. Пласцінка з радам зубоў для расчэсвання валасоў або заколвання і змацавання жаночай прычоскі.

  2. Прыстасаванне такой формы, ужыв. у розных галінах вытворчасці (спецыяльны тэрмін).

    • Прадзільны г.
  3. Мясісты нарост на галаве некаторых птушак.

    • Г. пеўня.
  4. пераноснае значэнне: Вяршыня чаго-н.

    • Г. хвалі.
    • Горны г.

|| памяншальная форма: грабеньчык.

|| прыметнік: грабеньчыкавы.

|| прыметнік: грабенны, грабянёвы і грабнявы.

  • Грабеннае прадзенне (камвольнае).
  • Грабенны (грабянёвы) выраст.
  • Грабнявыя культуры (якія вырошчваюцца на грабянях град).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

грэ́бень (мн. грабяні́, -нёў) м., в разн. знач. гре́бень; (у птицы — ещё) гребешо́к; (для расчёсывания волос — ещё) гребёнка ж., расчёска ж.;

прадзі́льны г. — пряди́льный гре́бень;

го́рны г. — го́рный гре́бень;

г. хва́лі — гре́бень волны́;

пе́ўневы г.бот. петуши́ный гребешо́к;

стры́гчы (усі́х) пад адзі́н г. — стричь (всех) под одну́ гребёнку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

грэбень, ‑я; мн. грабяні, ‑ёў; м.

1. Пласцінка з зубамі для расчэсвання валасоў або для заколвання і ўпрыгожвання жаночай прычоскі. Касцяны грэбень. ▪ Светлыя, амаль ільнянога колеру валасы.. [Васіліны] былі заколаты шырокім грэбенем на патыліцы, але асобныя кудзеркі падалі на лоб і на скроні. Хадкевіч.

2. Прыстасаванне, якое формай і прызначэннем нагадвае грэбень. Прадзільны грэбень.

3. Мясістая нарасць на галаве некаторых птушак. Грэбень пеўня.

4. перан. Верхні край, вяршыня чаго‑н. Грэбень баразны. Грэбень лесу. ▪ Па самым грэбень вала ідзе дарожка, абсаджаная старымі дрэвамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Грэ́беньгрэбень’. Рус. гре́бень, укр. гре́бінь, польск. grzebień, чэш. hřeben, серб.-харв. гре̏бе̑н. Прасл. *greby *grebene (да асновы *greb‑ ’грэбці’). Гл. Фасмер, 1, 454; Трубачоў, Эт. сл., 7, 112–113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расчоска назоўнік | жаночы род

Грэбень для расчэсвання валасоў.

  • Металічная р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

грабеньчаты прыметнік

Падобны на грэбень (у 1 знач.).

  • Грабеньчатае лісце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

стрыгчы, стрыгу, стрыжэш, стрыжэ; стрыжом, стрыжаце, стрыгуць; пр. стрыг, ‑ла; незак., каго-што.

1. Зразаць. падрэзваць ножкамі, машынкай (валасы, шэрсць і пад.). Стрыгчы шэрсць. Стрыгчы бараду. ▪ Летам гаспадар прыбірае валасы пад капялюш, а зімою стрыжэ коратка. Бажко. // Зразаць, падразаць каму‑н. валасы, шэрсць. У школе ёсць машынка. На школьным дварэ ў часе перапынку стрыжэ настаўнік сваіх маленькіх вучняў. Колас. Проста дзівы творыць электрычнасць: нават кароў доіць і авечак стрыжэ... Якімовіч. // Падразаць, караціць траву, галінкі і пад. У старажытным парку ўлетку стрыгуць газоны. Грачанікаў. // Спец. Падразаць, падраўноўваць ворс на тканіне. Стрыгчы бобрык.

2. Падразаць валасы якім‑н. спосабам; стрыгчыся. Стрыгчы валасы пад бокс.

•••

Стрыгчы вачамі — наглядваць на каго‑н., кідаць позіркі на каго‑н. Сват Рыгорка стрыг вачамі, стараючыся непрыкметна кінуць позіркі на маладуху, улавіць яе настрой. Дуброўскі.

Стрыгчы вушамі — паводзячы вушамі, прыслухоўвацца (пра коней, зайцаў).

Стрыгчы купоны — жыць на рэнту, на працэнты з каштоўных папер.

Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень — раўняць усіх у якіх‑н. адносінах, падганяць пад адно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

comb1 [kəʊm] n.

1. грэ́бень, грабяне́ц, грабе́ньчык;

a wide-toothed/close-toothed comb рэ́дкі/густы́ грэ́бень

2. textile часа́лка

3. со́ты;

comb honey со́тавы мёд

4. грэ́бень (пеўня); чубо́к (птушкі)

5. грэ́бень (хвалі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гребёнка ж.

1. (расчёска) грабяне́ц, -нца́ м., грэ́бень, -ня м.;

2. тех. грэ́бень, -ня м.;

стричь всех под одну́ гребёнку стры́гчы ўсіх пад адзі́н грэ́бень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

грабеньчык, ‑а, м.

Памянш. да грэбень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)