гру́ша гру́ша, -шы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

гру́ша ж., в разн. знач. гру́ша;

земляна́я г. — земляна́я гру́ша;

на вярбе́ ~шы — разве́систая клю́ква

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

груша (ігруша) назоўнік | жаночы род

  1. Фруктовае дрэва з пладамі ў выглядзе акруглага конуса, а таксама плод гэтага дрэва.

  2. Выраб, які нагадвае плод гэтага дрэва.

    • Гумавая г.

|| прыметнік: грушавы і ігрушавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

груша і ігруша, ‑ы; Р мн. груш і ігруш; ж.

1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з сакавітымі салодкімі пладамі ў форме акруглага конуса. Груша-дзічка. Марозаўстойлівы сорт ігруш.

2. Плод гэтага дрэва. Натрэсці груш. Сушаныя грушы. Кампот з ігруш.

3. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Лыжкі з грушы.

•••

Земляная груша — шматгадовая кармавая і тэхнічная клубняносная расліна сямейства складанакветных; тапінамбур.

На вярбе грушы растуць у каго — маніць, расказвае небыліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

груша

Том: 7, старонка: 184.

07-184_0887_%D0%93%D1%80%D1%83%D1%88%D0%B0.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017, часткова)

Гру́шагруша’ (БРС). Параўн. рус., укр. гру́ша, польск. grusza, чэш. hruška, далей балг. кру́ша, польск. дыял. krusza, каш. kreša, ц.-слав. хруша. Параўн. і літ. kriáušė ’тс’. Магчыма, старое запазычанне (гл. агляд версій у Фасмера, 1, 465). Трубачоў (Эт. сл., 7, 156–157) выступае за слав. крыніцу гэтых слоў (ад дзеяслова *grušiti, *krušiti ’драбіць, крышыць’), маючы пры гэтым на ўвазе крупчастую структуру мякаці груш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гнілушка назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і гніляк (у 1 знач.).

  2. Гнілая, ляжалая груша.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ігру́ша ж., см. гру́ша

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

тапінамбур назоўнік | мужчынскі род

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з прыдатнымі для яды клубнямі; земляная груша.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ігруша,

гл. груша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)