ашукаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Увесці ў зман, абысціся несумленна з кім-н.

    • На цэлых семнаццаць тысяч ашукала прадаўшчыца.
  2. Спакусіць, зачараваўшы.

    • Хлопец ашукаў дзяўчыну.

|| незакончанае трыванне: ашукваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ашука́ць сов. обману́ть; наду́ть, провести́;

мяне́ не ~ка́еш — меня́ не обма́нешь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

ашукаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. Наўмысна ўвесці каго‑н. у зман. [Юля] дзяўчат ашукала, што пойдзе да знаёмых. Васілевіч. // Не выканаць абяцання, парушыць дадзенае слова; абысціся несумленна з кім‑н. Стрэў дзяўчыну паніч. Абяцаў ажаніцца на ёй. Ашукаў. Лужанін.

2. перан. Падманваючы, дамагчыся чаго‑н. Не ашукала смерць салдата, Дык насмяяўся люты кат. Глебка.

3. Спакусіць, зачараваць. [Леснічыха:] Каб дзяўчыну ашукаць, магу і такога зелля даць. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашука́ць ’абмануць, абдурыць’ (Нас., Яруш., Грыг., Шпіл., Бесар., Нік. Очерки, Касп., Шат., КЭС, лаг.), ’пакрыўдзіць у якой-небудзь справе; незаўважальна для іншага карыстацца яго сродкамі’ (Мядзв.), ашока́цьашукаць, узяць верх над кім-небудзь’ (Ян.), абшукаць ’абшукаць вакол; абмануць’ (Шат.), ашукацца ’памыліцца’ (Грыг., Яруш., КЭС, лаг.), ашуканец ’махляр, манюка’ (Яруш., КЭС, лаг.), ст.-бел. ошукати, ошуковати ’абмануць’ (1599 г., Нас. гіст.), укр. ошукати, польск. oszukać ’свядома ўвесці ў зман каго-небудзь для ўласнай карысці’ (у такім значэнні з XIV ст., Крупянка, Formacje, 130). Ад шукаць (гл.), з першапачатковай семантыкай як у ашустаць ’абмануць, абхітрыць’, пры шустаць ’дзейнічаць хутка і з шумам; шастаць; напіраць’, інакш Мікуцкі, ИОРЯС, 4, 1855, 411: з гіпатэтычнага ошудкаць, якое звязвае з славац. šudiť ’абманваць’ (прасл. šuditi, Махэк₂, 607), параўн. Фасмер, 3, 180; Кюнэ, Poln., 82; Гіст. мовы, 2, 69 (з польск., дзе калька з ням. versuchen); ашука ’падман; памылка’ (Нас., Касп.) — другаснае ўтварэнне ад ашукаць, параўн. таксама абшукацца ’агледзецца, уладкавацца, упарадкавацца’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашука́ны обма́нутый; наду́тый, проведённый; см. ашука́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

аблапошыць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Ашукаць з карыслівай мэтай, абабраць.

|| незакончанае трыванне: аблапошваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

абжуліць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Ашукаць, абдурыць у карыслівых мэтах.

|| незакончанае трыванне: абжульваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

абдурыць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Ашукаць, перахітрыць каго-н.

  • А. прастака.

|| незакончанае трыванне: абдурваць.

|| назоўнік: абдурванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

поднаду́ть сов., прост. (обмануть) падашука́ць, ашука́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

ашукваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ашукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)