артылерыя назоўнік | жаночы род

  1. Агнястрэльнае ўзбраенне (гарматы, гаўбіцы, мінамёты і пад.).

    • Супрацьтанкавая а.
    • Цяжкая а.
  2. Род войск з такім узбраеннем.

    • Служыць у артылерыі.
  3. Навука, якая вывучае тэхніку агнястрэльнай зброі (гармат, гаўбіц і пад.) і яе прымяненне.

|| прыметнік: артылерыйскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

артыле́рыя ж. артилле́рия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

артылерыя, ‑і, ж.

1. зб. Від узбраення, якое складаецца з гармат розных канструкцый і калібраў. Самаходная, процітанкавая, зенітная артылерыя. Цяжкая, дальнабойная, рэактыўная артылерыя.

2. Род войск з такім узбраеннем. Служыць у артылерыі.

3. Навука пра будову і дзеянне гармат, а таксама пра іх выкарыстанне ў баі.

[Фр. artillerie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Артыле́рыя. У XIX ст. (Гіст. лекс., 245) ці пач. XX ст. (Гіст. мовы, 2, 148) з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 82; Курс. суч., 166), дзе з 1695 (Шанскі, 1, А, 149–150; Фасмер, 1, 89). Яшчэ Тацішчаў лічыў, што гэта слова з польскай ці лацінскай (Вінаградаў, Очерки, 58). Магчыма, што слова было вядома ў беларускай і раней XIX ст.; у польскай мове яно з’явілася не раней XVII ст., як і ў нямецкай. Крыніцай польскага слова магло быць франц. artillerie (SWO). На іншыя магчымыя крыніцы рускага і польскага слоў указвае Біржакава, 102, у сувязі з рознымі фанетычнымі варыянтамі рускага слова ў канцы XVII — пачатку XVIII ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дальнабойны прыметнік

Прызначаны для стральбы на далёкую адлегласць.

  • Дальнабойная артылерыя.

|| назоўнік: дальнабойнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

artillery [ɑ:ˈtɪləri] n. артыле́рыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

артилле́рия артыле́рыя, -рыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

узмацніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць мацнейшым.

  • У. гук.
  • Артылерыя ўзмацніла агонь.
  • У. выхаваўчую работу.

|| незакончанае трыванне: узмацняць.

|| назоўнік: узмацненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

artyleria

ж. артылерыя;

artyleria przeciwpancerna — процітанкавая (супрацьтанкавая) артылерыя;

artyleria przeciwlotnicza — зенітная артылерыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

artillery

[ɑ:rˈtɪləri]

n.

артыле́рыя f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)