Істотных і неістотных абласцей метад 6/581

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

істо́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. істо́тны істо́тная істо́тнае істо́тныя
Р. істо́тнага істо́тнай
істо́тнае
істо́тнага істо́тных
Д. істо́тнаму істо́тнай істо́тнаму істо́тным
В. істо́тны (неадуш.)
істо́тнага (адуш.)
істо́тную істо́тнае істо́тныя (неадуш.)
істо́тных (адуш.)
Т. істо́тным істо́тнай
істо́тнаю
істо́тным істо́тнымі
М. істо́тным істо́тнай істо́тным істо́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абстрагава́цца, -гу́юся, -гу́ешся, -гу́ецца; -гу́йся; зак. і незак. (кніжн.).

У думках адарвацца (адрывацца) ад тых ці іншых уласцівасцей ці сувязей прадметаў, з’яў з мэтай выдзялення найбольш істотных і заканамерных іх прыкмет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

картасхе́ма, ‑ы, ж.

Спрошчаная, безмаштабная і без геаграфічнай сеткі карта для ілюстрацыі істотных рыс якой‑н. з’явы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абстра́кцыя, -і, ж.

1. Мысленнае адцягненне, адасабленне ад тых ці іншых бакоў, уласцівасцей або сувязей прадметаў і з’яў для выдзялення асноўных, істотных іх прыкмет, агульных уласцівасцей.

Пры дапамозе абстракцыі ўзніклі ўсе лагічныя паняцці.

2. Адцягненае паняцце, тэарэтычнае абагульненне вопыту.

Навуковая а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

істо́тна прысл. , істо́тны wsentliċh; bedutend (значны);

без істо́тных змяне́нняў hne wsentliche [bedutende] Änderungen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

картасхе́ма

(ад карта + схема)

- спрошчаная, без маштабу і геаграфічнай сеткі карта для ілюстрацыі істотных рыс якой-н. з’явы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МА́ЛЕРА ПРАБЛЕ́МА матэматычная гіпотэза ў тэорыі лікаў аб сапраўдным парадку меры трансцэндэнтнасці амаль усіх лікаў. Прапанавана ў 1932 ням. матэматыкам К.​Малерам у сувязі з класіфікацыяй сапраўдных і камплексных лікаў; вырашана У.Г.Спрынджуком, які распрацаваў для яе прынцыпова новы метад — метад істотных і неістотных абласцей. Рашэнне М.п. спрыяла развіццю метрычнай тэорыі дыяфантавых набліжэнняў.

т. 10, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАНІ́ЧНА ДАПУШЧА́ЛЬНАЯ ДО́ЗА,

максімальная колькасць шкоднага агента, якая пры ўздзеянні на жывыя арганізмы (праз дыхальную сістэму, ежу і да т.п.) ці іх згуртаванні яшчэ не выклікае істотных змен іх стану і парушэнняў працэсаў жыццядзейнасці. Вызначаюць гранічна дапушчальную дозу аднаразовую або ў пераліку на азначаны прамежак часу (гадзіну, дзень і г.д.). Для розных відаў жывых арганізмаў гранічна дапушчальная доза неаднолькавая.

т. 5, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДО́БНАСЦІ ТЭО́РЫЯ,

вучэнне аб умовах падобнасці аднатыпных працэсаў ці з’яў, якія адрозніваюцца маштабамі адлегласцей, скарасцей, т-р ці інш. характарыстык.

Мэта П.т. — выявіць залежнасці невядомых велічынь, істотных для зададзенага працэсу, ад зыходных даных задачы, што грунтуецца на разглядзе кожнай задачы ў характэрных для яе пераменных — безразмерных ступеневых комплексах, створаных з істотных для дадзенага класа задач параметраў (гл. Размернасцей аналіз). Размерныя фіз. параметры, што ўваходзяць у склад комплексаў, могуць мець розныя значэнні ў розных задачах, аднолькавымі павінны быць толькі безразмерныя крытэрыі падобнасці, якія складаюцца з параметраў, зададзеных паводле ўмоў задачы. Напр., характар цячэння вязкай вадкасці характарызуецца суадносінамі паміж сіламі інерцыі і сіламі вязкасці — Рэйнальдса крытэрыем. Комплексы, якія маюць пераменныя, наз. лікамі падобнасці, напр., лік Фур’е — безразмерная форма адліку часу ў задачах цеплаправоднасці. Выкарыстоўваецца ў механіцы, гідра- і аэрадынаміцы, тэорыі цеплаправоднасці, пры мадэліраванні розных з’яў і інш.

Літ.:

Гухман А.А. Введение в теорию подобия. 2 изд. М., 1973;

Седов Л.И. Методы подобия и размерности в механике. 10 изд. М., 1987.

М.​У.​Паўлюкевіч.

т. 11, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)