АРГАНІЗА́ЦЫЯ ІСЛА́МСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ, Арганізацыя Ісламскі кангрэс (АІК),
міждзяржаўная паліт.-рэлігійная арг-цыя. Створана ў 1971 у Рабаце (Марока). Аб’ядноўвае 45 мусульм. краін (1991) на ідэі панісламізму. Мэты — умацаванне салідарнасці мусульм. краін, развіццё эканам., сац., культ. і навук. супрацоўніцтва паміж імі. Найвыш. орган — канферэнцыя кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-удзельніц (збіраецца кожныя 3 гады). Штаб-кватэра ў Джыдзе (Саудаўская Аравія).
т. 1, с. 465
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ісла́мскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ісла́мскі |
ісла́мская |
ісла́мскае |
ісла́мскія |
| Р. |
ісла́мскага |
ісла́мскай ісла́мскае |
ісла́мскага |
ісла́мскіх |
| Д. |
ісла́мскаму |
ісла́мскай |
ісла́мскаму |
ісла́мскім |
| В. |
ісла́мскі (неадуш.) ісла́мскага (адуш.) |
ісла́мскую |
ісла́мскае |
ісла́мскія (неадуш.) ісла́мскіх (адуш.) |
| Т. |
ісла́мскім |
ісла́мскай ісла́мскаю |
ісла́мскім |
ісла́мскімі |
| М. |
ісла́мскім |
ісла́мскай |
ісла́мскім |
ісла́мскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Афганиста́н Афганіста́н, -на м.;
Исла́мское Госуда́рство Афганиста́н Ісла́мская Дзяржа́ва Афганіста́н.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Маврита́ния Маўрыта́нія, -ніі ж.;
Исла́мская Респу́блика Маврита́ния Ісла́мская Рэспу́бліка Маўрыта́нія.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ира́н Іра́н, -на м.;
Исла́мская Респу́блика Ира́н Ісла́мская Рэспу́бліка Іра́н.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пакиста́н Пакіста́н, -на м.;
Исла́мская Респу́блика Пакиста́н Ісла́мская Рэспу́бліка Пакіста́н.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ара́ба-ісла́мскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ара́ба-ісла́мскі |
ара́ба-ісла́мская |
ара́ба-ісла́мскае |
ара́ба-ісла́мскія |
| Р. |
ара́ба-ісла́мскага |
ара́ба-ісла́мскай ара́ба-ісла́мскае |
ара́ба-ісла́мскага |
ара́ба-ісла́мскіх |
| Д. |
ара́ба-ісла́мскаму |
ара́ба-ісла́мскай |
ара́ба-ісла́мскаму |
ара́ба-ісла́мскім |
| В. |
ара́ба-ісла́мскі (неадуш.) ара́ба-ісла́мскага (адуш.) |
ара́ба-ісла́мскую |
ара́ба-ісла́мскае |
ара́ба-ісла́мскія (неадуш.) ара́ба-ісла́мскіх (адуш.) |
| Т. |
ара́ба-ісла́мскім |
ара́ба-ісла́мскай ара́ба-ісла́мскаю |
ара́ба-ісла́мскім |
ара́ба-ісла́мскімі |
| М. |
ара́ба-ісла́мскім |
ара́ба-ісла́мскай |
ара́ба-ісла́мскім |
ара́ба-ісла́мскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ІСЛА́МСКІ БАНК РАЗВІЦЦЯ́ (Islamic Development Bank),
рэгіянальны банк развіцця. Створаны ў 1974 Арганізацыяй Ісламская канферэнцыя для садзейнічання эканам. развіццю мусульм. краін і рэгіёнаў. Банк прытрымліваецца прынцыпаў Карана, які адмаўляе ліхвярства, таму не дае працэнтных пазык і крэдытаў. Банк фінансуе праекты прамысл. развіцця, набывае акцыі і дае пазыкі за намінальныя «камісійныя». Апрача Taro, банк дае крэдыты, якія дапамагаюць краінам-удзельніцам фінансаваць неабходны ім імпарт.
т. 7, с. 331
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРА́НСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1978—79,
антыманархічная, ісламская, кансерватыўная рэвалюцыя ў Іране. Пачалася як рэакцыя іранскага грамадства на эканам. (інфляцыя і інш.) і паліт. (праследаванне апазіцыйных, у т. л. рэліг., дзеячаў, самавольства тайнай паліцыі) сітуацыю, на захады правіцеля-шаха (апошняга з дынастыі Пехлеві), які імкнуўся паскорыць развіццё Ірана на ўзор індустр. дзяржаў Зах. Еўропы. На 1-м этапе рэвалюцыі (91—8.9.1978) адбываліся дэманстрацыі пад лозунгамі абмежавання шахскай улады і ўвядзення паліт. свабод у краіне. 8.9.1978 у сутыкненнях з войскамі ў Тэгеране забіта больш за 1 тыс. дэманстрантаў. На 2-м этапе (8.9 1978—16.1.1979) актывізаваўся забастовачны рух, антышахскія заклікі духоўнага ісламскага лідэра аяталы Р.Хамейні падтрымала ліберальная інтэлігенцыя, якая аб’ядналася ў Нац. фронт. У канцы 1978 — пач. 1979 сфарміраваны пераходны ўрад на чале з адным з лідэраў фронту Ш.Бахціярам; 16.1.1979 шах выехаў за мяжу. 3-і этап рэвалюцыі завяршыўся пераможным узбр. паўстаннем 9—12.2.1979 у Тэгеране і інш. гарадах. 1.4.1979 пасля рэферэндуму абвешчана Ісламская Рэспубліка Іран, у снеж. 1979 прынята яе канстытуцыя.
Літ.:
Резников А.Б. Иран: падение шахского режима. М., 1983;
Иранская революция 1978—1979: Причины и уроки. М., 1989.
т. 7, с. 315
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУДЖАХІ́ДЫ, муджахіддзіны,
маджахеды (араб. тыя, хто вядзе джыхад). У новы і найноўшы час назва членаў шэрагу рухаў і арг-цый у мусульм. краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу. Найб. вядомыя іранскія і афганскія М. Іранскія М. — удзельнікі канстытуцыйнага руху ў час Іранскай рэвалюцыі 1905—11, у найноўшы час — чл. Арг-цыі свяшчэнных воінаў ісламу (муджахіддзінаў). Іх ідэалогія ўяўляла сабой сумесь ідэй шыізму і марксізму; барацьбу супраць класавага прыгнёту яны разглядалі як джыхад. З 1971 вялі партыз. барацьбу супраць рэжыму шаха Мухамеда Рэза Пехлеві, пасля перамогі Іранскай рэвалюцыі 1978—79 былі адной з гал. паліт. сіл Ірана. Насуперак Р.Хамейні яны адхілялі прэтэнзіі шыіцкага духавенства на ўладу, выступалі за паліт. плюралізм. У 1981—85 падвергліся рэпрэсіям, у выніку б.ч. іх арг-цый у Іране спыніла існаванне. Афганскія М. — агульная назва чл. арг-цый, якія з 1978 вялі барацьбу супраць улады Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА), з 1979 і сав. войск. У 1985 арг-цыі, якія аб’ядноўвалі пераважна мусульман-сунітаў, стварылі «сяміпартыйны саюз». Найб. значныя з іх Ісламская партыя Афганістана на чале з Г.Хекмаціярам і Ісламская супольнасць Афганістана на чале з Б.Рабані. Прадстаўнікі мусульман-шыітаў аб’ядналіся ў «васьміпартыйны саюз», на базе якога ў 1990 створана Партыя ісламскага адзінства Афганістана на чале з А.Мазары. Пасля падзення ў крас. 1992 рэжыму НДПА пачалася барацьба за ўладу паміж рознымі групоўкамі М., у якой найб. поспехаў дасягнуў рух «Талібан», які ў 1994—99 усталяваў кантроль над б.ч. тэр. Афганістана.
У.С.Кошалеў.
т. 11, с. 5
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)