ірла́ндцы, -аў, адз. -дзец, -дца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Ірландыі.

|| ж. ірла́ндка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. ірла́ндскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ірла́ндцы, ‑аў; адз. ірландзец, ‑дца, м.; ірландка, ‑і, ДМ ‑дцы; мн. ірландкі, ‑дак; ж.

Народ, асноўнае насельніцтва Ірландыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірландцы

т. 7, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«АБ’ЯДНА́НЫЯ ІРЛА́НДЦЫ»

(United Irishmen),

ірландская паліт. арг-цыя ў 1791—98. Створана ў г. Белфаст Т. У.Тонам, Э.Фіцджэралдам, Т.Раселам і інш. з мэтай дасягнення свабоды каталіцкага веравызнання, правядзення (разам з пратэстантамі) парламенцкай рэформы. З 1794 ператварылася ў падп. рух за незалежнасць Ірландыі. Вяла перамовы з рэв. Францыяй аб ваен. дапамозе. Напярэдадні запланаванага на 1798 паўстання лідэры «Аб’яднаных ірландцаў» былі арыштаваны, што пазбавіла паўстанцаў цэнтралізаванага кіраўніцтва. Толькі ў графстве Уэксфард яны захапілі частку тэр., але не ўтрымалі яе. Паўстанне пацярпела крах.

т. 1, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ірла́ндка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ірла́ндка ірла́ндкі
Р. ірла́ндкі ірла́ндак
Д. ірла́ндцы ірла́ндкам
В. ірла́ндку ірла́ндак
Т. ірла́ндкай
ірла́ндкаю
ірла́ндкамі
М. ірла́ндцы ірла́ндках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ірла́ндзец,

гл. ірландцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірла́ндка,

гл. ірландцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірла́ндзец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ірла́ндзец ірла́ндцы
Р. ірла́ндца ірла́ндцаў
Д. ірла́ндцу ірла́ндцам
В. ірла́ндца ірла́ндцаў
Т. ірла́ндцам ірла́ндцамі
М. ірла́ндцу ірла́ндцах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

брыта́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Насельніцтва Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі: англічане, шатландцы, валійцы, паўночныя ірландцы.

|| ж. брыта́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. брыта́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Irish1 [ˈaɪrɪʃ] n.

1. ірла́ндская мо́ва

2. the Irish ірла́ндцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)