ірацыяна́льны, -ая, -ае.

1. Супрацьлеглы рацыянальнаму пазнанню або які пярэчыць яму (кніжн.).

2.

○

Ірацыянальны лік — у матэматыцы: які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробавым рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай; проціл. рацыянальны лік.

|| наз. ірацыяна́льнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ірацыяна́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ірацыяна́льны ірацыяна́льная ірацыяна́льнае ірацыяна́льныя
Р. ірацыяна́льнага ірацыяна́льнай
ірацыяна́льнае
ірацыяна́льнага ірацыяна́льных
Д. ірацыяна́льнаму ірацыяна́льнай ірацыяна́льнаму ірацыяна́льным
В. ірацыяна́льны (неадуш.)
ірацыяна́льнага (адуш.)
ірацыяна́льную ірацыяна́льнае ірацыяна́льныя (неадуш.)
ірацыяна́льных (адуш.)
Т. ірацыяна́льным ірацыяна́льнай
ірацыяна́льнаю
ірацыяна́льным ірацыяна́льнымі
М. ірацыяна́льным ірацыяна́льнай ірацыяна́льным ірацыяна́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ірацыяна́льны филос., мат. иррациона́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ірацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. У ідэалістычнай філасофіі — пазбаўлены заканамернасці, а таму недаступны для розуму, мышлення; невытлумачальны.

2. У матэматыцы — які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай. Ірацыянальны лік. // Які мае апрача чатырох асноўных арыфметычных дзеянняў яшчэ здабыванне кораня. Ірацыянальныя ўраўненні.

[Лац. irrationalis — неразумны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірацыяна́льны філас., матэм., тс. перан. Írrational-, írrational, irrationéll;

ірацыяна́льны лік матэм. irrationále Zahl, Irrationálzahl f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ірацыяна́льны

(лац. irrationalis = неразумны)

1) паводле ідэалістычнай філасофіі — пазбаўлены заканамернасці, а таму недаступны для розуму, невытлумачальны;

2) мат. несуразмерны з адзінкай, а таму не здольны быць выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам, напр. квадратны корань з ліку 3 (і. лік).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ірацыянальны лік 6/368; 7/483; 10/102, гл. Трансцэндэнтны лік

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІРАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ВЫ́РАЗ,

алгебраічны выраз, які мае радыкалы (карані), напр., x + y , 3 a + b2 .

т. 7, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІРАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЛІК,

лік, які не з’яўляецца рацыянальным лікам. Сапраўдныя І.л. могуць быць прадстаўлены бясконцымі неперыядычнымі дзесятковымі дробамі, напр., 2=1,41..., π=3,14.... І.л. падзяляюцца на нерацыянальныя алгебраічныя лікі і трансцэндэнтныя лікі.

Існаванне І.л. (напр., дзелі дыяганалі квадрата на яго старану) было адкрыта яшчэ ў школе Піфагора і стала сапраўднай рэвалюцыяй у матэматыцы. Тэрмін увёў М.​Штыфель (1544). Ірацыянальнасць ліку π устанавіў І.​Ламберт (1766). Дакладная тэорыя І.л. пабудавана ў 2-й пал. 19 ст. Аднак пытанні пра ірацыянальнасць некаторых лікаў застаюцца не вырашанымі (напр., e + π , γ = ∑ n=1 ∞ n−5 ).

В.​І.​Бернік.

т. 7, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ірацыянальны і рацыянальны выразы 5/146

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)