іранізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; незак., з каго-чаго і без дап.

Адносіцца з іроніяй да каго-, чаго-н., гаварыць з іроніяй пра каго-, што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іранізава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. іранізу́ю іранізу́ем
2-я ас. іранізу́еш іранізу́еце
3-я ас. іранізу́е іранізу́юць
Прошлы час
м. іранізава́ў іранізава́лі
ж. іранізава́ла
н. іранізава́ла
Загадны лад
2-я ас. іранізу́й іранізу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час іранізу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іранізава́ць несов. иронизи́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іранізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., з каго-чаго і без дап.

Адносіцца да каго, чаго‑н. з іроніяй; смяяцца, кпіць. Не іранізуй з сур’ёзнай справы. □ — Не іранізуй, Іван, з самага святога — з дружбы. Шамякін. — Вы от іранізуеце, ладна... А я вам скажу, што любая расліна можа так расці, як чалавек захоча. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іранізава́ць ironisíeren vi; spótten vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

іранізава́ць

(фр. ironiser, ад лац. ironia = іронія)

адносіцца да каго-н., чаго-н. з іроніяй; смяяцца, кпіць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

иронизи́ровать несов. іранізава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яхі́днічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Злосна іранізаваць, з’едліва насміхацца з каго-н.

|| зак. з’яхі́днічаць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ironizować

незак. іранізаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

яхі́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Злосна іранізаваць, з’едліва насміхацца з каго‑н. [Надзя:] — Скалячы зубы, Хвядос будзе яхіднічаць, гігікаць, а ты мусіш выслухоўваць яго, цярпець. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)