іра́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Агульная назва народаў, якія насяляюць Іран.

|| ж. іра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. іра́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Іранцы 7/432; 10/256

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

іра́нцы, ‑аў; адз. іранец, ‑нца, м.; іранка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. іранкі, ‑нак; ж.

Насельніцтва Ірана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іра́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. іра́нка іра́нкі
Р. іра́нкі іра́нак
Д. іра́нцы іра́нкам
В. іра́нку іра́нак
Т. іра́нкай
іра́нкаю
іра́нкамі
М. іра́нцы іра́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

іра́нец,

гл. іранцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іра́нка,

гл. іранцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іра́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. іра́нец іра́нцы
Р. іра́нца іра́нцаў
Д. іра́нцу іра́нцам
В. іра́нца іра́нцаў
Т. іра́нцам іра́нцамі
М. іра́нцу іра́нцах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Iranian1 [ɪˈreɪniən] n. іра́нец; іра́нка;

the Iranians іра́нцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АРА́М,

у армянскім эпасе — герой, продак армян, які абараняў межы арм. зямель, уступаў у барацьбу з Мідыяй, Асірыяй і Кападокіяй. Іншыя народы яго імем называюць краіну армян: грэкі — Армен, іранцы і сірыйцы — Армені.

т. 1, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАЗЕ́РСКАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура эпохі бронзы (2-я пал. 12—10 ст. да нашай эры) на тэр. стэпавай зоны Паўн. Прычарнамор’я (Украіна). Назва ад паселішча на беразе Белазерскага лімана каля г. Каменка-Дняпроўская (Запарожская вобл.). Насельніцтва жыло на неўмацаваных паселішчах у наземных глінабітных жытлах з каменнымі падмуркамі і паўзямлянках. Аснова гаспадаркі — жывёлагадоўля і земляробства. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў грунтавых (большасць) і курганных могільніках. Характэрны грубыя кухонныя гаршкі з наляпнымі валікамі і глянцаваны сталовы посуд, арнаментаваны канелюрамі, зубчатым штампам. Магчыма, носьбітамі Белазерскай культуры былі іранцы. Большасць даследчыкаў разглядае Белазерскую культуру як этап позназрубавай культуры, некаторыя — як позні этап сабацінаўскай культуры або як асобную культуру, блізкую да помнікаў тыпу фракійскага гальштата.

т. 2, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)