Іранская камуністычная партыя 5/141

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Руска-іранская вайна 1804—13 5/517

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Руска-іранская вайна 1826—28 1/445; 5/146, 517

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІРА́НСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1978—79,

антыманархічная, ісламская, кансерватыўная рэвалюцыя ў Іране. Пачалася як рэакцыя іранскага грамадства на эканам. (інфляцыя і інш.) і паліт. (праследаванне апазіцыйных, у т. л. рэліг., дзеячаў, самавольства тайнай паліцыі) сітуацыю, на захады правіцеля-шаха (апошняга з дынастыі Пехлеві), які імкнуўся паскорыць развіццё Ірана на ўзор індустр. дзяржаў Зах. Еўропы. На 1-м этапе рэвалюцыі (91—8.9.1978) адбываліся дэманстрацыі пад лозунгамі абмежавання шахскай улады і ўвядзення паліт. свабод у краіне. 8.9.1978 у сутыкненнях з войскамі ў Тэгеране забіта больш за 1 тыс. дэманстрантаў. На 2-м этапе (8.9 1978—16.1.1979) актывізаваўся забастовачны рух, антышахскія заклікі духоўнага ісламскага лідэра аяталы Р.Хамейні падтрымала ліберальная інтэлігенцыя, якая аб’ядналася ў Нац. фронт. У канцы 1978 — пач. 1979 сфарміраваны пераходны ўрад на чале з адным з лідэраў фронту Ш.​Бахціярам; 16.1.1979 шах выехаў за мяжу. 3-і этап рэвалюцыі завяршыўся пераможным узбр. паўстаннем 9—12.2.1979 у Тэгеране і інш. гарадах. 1.4.1979 пасля рэферэндуму абвешчана Ісламская Рэспубліка Іран, у снеж. 1979 прынята яе канстытуцыя.

Літ.:

Резников А.Б. Иран: падение шахского режима. М., 1983;

Иранская революция 1978—1979: Причины и уроки. М., 1989.

т. 7, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІРА́НСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1905—11,

антыабсалютысцкая і антыкалан. рэвалюцыя ў Іране. Выклікана самавольствам правіцеля-шаха і пагрозай пераўтварэння краіны ў паўкалонію Вялікабрытаніі і Рас. імперыі. На 1-м этапе рэвалюцыі (снеж. 1905—06) у выніку антышахскіх нар. дэманстрацый пад кіраўніцтвам духавенства ў гарадах Тэгеран, Шыраз, Мешхед і хваляванняў у інш., шах Мазафор од-Дзін 5.8.1906 выдаў указ пра ўвядзенне ў краіне канстытуцыйнага ладу. Першы іранскі меджліс (парламент) выпрацаваў канстытуцыйны Асн. закон (зацверджаны ў снеж. 1906), якім абмежавана ўлада шаха. На 2-м этапе (1907—08) меджліс прыняў дапаўненні да Асн. закона аб увядзенні дэмакр. свабод, стварэнні свецкіх судоў і інш. Рэв. масы (у т. л. байцы-федаі) стварылі свае мясц. органы ўлады (гл. Энджамены). Баючыся размаху рэв. руху, Вялікабрытанія і Расія дамовіліся пра размежаванне сфер уплыву ў Іране (гл. ў арт. Англа-расійскія пагадненні 1873, 1885, 1907). Новы шах Махамед-Алі 23.6.1908 разагнаў меджліс і энджамены ў Тэгеране. Цэнтр рэв. руху перамясціўся ў г. Тэбрыз. На апошнім этапе рэвалюцыі (1909—11) скінуты Махамед-Алі, шахам абвешчаны яго сын Ахмед; адноўлены канстытуцыя, меджліс і інш. Аднак у выніку сумесных намаганняў рас. (на Пн) і англ. (на Пд) войск, іранскай паліцыі рэвалюцыя задушана. У лют. 1912 іранскі ўрад абвясціў аб прызнанні англа-рас. пагаднення 1907. Нягледзячы на паражэнне, І.р. нанесла ўдар па феад.-абсалютысцкіх парадках у Іране і зрабіла значны ўплыў на суседнія краіны.

Літ.:

Арабаджян З.А. Иран: власть, реформы, революции (XIX—XX вв.). М., 1991.

т. 7, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ірані́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць іранскія мовы і культуры; іранская філалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іра́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. іра́нскі іра́нская іра́нскае іра́нскія
Р. іра́нскага іра́нскай
іра́нскае
іра́нскага іра́нскіх
Д. іра́нскаму іра́нскай іра́нскаму іра́нскім
В. іра́нскі (неадуш.)
іра́нскага (адуш.)
іра́нскую іра́нскае іра́нскія (неадуш.)
іра́нскіх (адуш.)
Т. іра́нскім іра́нскай
іра́нскаю
іра́нскім іра́нскімі
М. іра́нскім іра́нскай іра́нскім іра́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

белару́ска-іра́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. белару́ска-іра́нскі белару́ска-іра́нская белару́ска-іра́нскае белару́ска-іра́нскія
Р. белару́ска-іра́нскага белару́ска-іра́нскай
белару́ска-іра́нскае
белару́ска-іра́нскага белару́ска-іра́нскіх
Д. белару́ска-іра́нскаму белару́ска-іра́нскай белару́ска-іра́нскаму белару́ска-іра́нскім
В. белару́ска-іра́нскі (неадуш.)
белару́ска-іра́нскага (адуш.)
белару́ска-іра́нскую белару́ска-іра́нскае белару́ска-іра́нскія (неадуш.)
белару́ска-іра́нскіх (адуш.)
Т. белару́ска-іра́нскім белару́ска-іра́нскай
белару́ска-іра́нскаю
белару́ска-іра́нскім белару́ска-іра́нскімі
М. белару́ска-іра́нскім белару́ска-іра́нскай белару́ска-іра́нскім белару́ска-іра́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ара́ба-іра́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ара́ба-іра́нскі ара́ба-іра́нская ара́ба-іра́нскае ара́ба-іра́нскія
Р. ара́ба-іра́нскага ара́ба-іра́нскай
ара́ба-іра́нскае
ара́ба-іра́нскага ара́ба-іра́нскіх
Д. ара́ба-іра́нскаму ара́ба-іра́нскай ара́ба-іра́нскаму ара́ба-іра́нскім
В. ара́ба-іра́нскі (неадуш.)
ара́ба-іра́нскага (адуш.)
ара́ба-іра́нскую ара́ба-іра́нскае ара́ба-іра́нскія (неадуш.)
ара́ба-іра́нскіх (адуш.)
Т. ара́ба-іра́нскім ара́ба-іра́нскай
ара́ба-іра́нскаю
ара́ба-іра́нскім ара́ба-іра́нскімі
М. ара́ба-іра́нскім ара́ба-іра́нскай ара́ба-іра́нскім ара́ба-іра́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АФГА́НСКАЯ МО́ВА, пушту,

адна з іранскіх моў (усх.-іранская група). Адна з дзвюх (разам з дары́) афіц. моў Афганістана, пашырана таксама на ПнЗ і З Пакістана. Шматлікія яе дыялекты падзяляюць на ўсх. і зах. групы.

Паводле грамат. ладу афганская мова флектыўная з элементамі аналітызму. Фанет. сістэма характарызуецца багаццем зычных (30 фанем); націск свабодны, рухомы. Два склоны: прамы і ўскосны ці спалучэнне ўскоснага склону з прыназоўнікам і паслялогам. Катэгорыя роду ўласцівая іменным і дзеяслоўным формам. Марфалогія дзеяслова складаная. Адносна пэўны парадак слоў у сказе: дзейнік — на пачатку, выказнік — у канцы. Пісьмовая традыцыя існуе з 16 ст. Пісьменства на аснове араб. графікі.

т. 2, с. 131

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)