іра́на-іра́кскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
іра́на-іра́кскі |
іра́на-іра́кская |
іра́на-іра́кскае |
іра́на-іра́кскія |
| Р. |
іра́на-іра́кскага |
іра́на-іра́кскай іра́на-іра́кскае |
іра́на-іра́кскага |
іра́на-іра́кскіх |
| Д. |
іра́на-іра́кскаму |
іра́на-іра́кскай |
іра́на-іра́кскаму |
іра́на-іра́кскім |
| В. |
іра́на-іра́кскі (неадуш.) іра́на-іра́кскага (адуш.) |
іра́на-іра́кскую |
іра́на-іра́кскае |
іра́на-іра́кскія (неадуш.) іра́на-іра́кскіх (адуш.) |
| Т. |
іра́на-іра́кскім |
іра́на-іра́кскай іра́на-іра́кскаю |
іра́на-іра́кскім |
іра́на-іра́кскімі |
| М. |
іра́на-іра́кскім |
іра́на-іра́кскай |
іра́на-іра́кскім |
іра́на-іра́кскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Народная партыя Ірана 5/142
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІРА́НА-ІРА́КСКАЯ ВАЙНА́ 1980—88 Выклікана ідэалаг. і паліт.-эканам. процістаяннем гэтых дзяржаў, у т. л. іх барацьбой за кантроль над нафтавымі рэсурсамі ў Перс. заліве; Іран імкнуўся таксама скінуць кіруючы ў Іраку рэжым С.Хусейна. Пачалася з уступлення ў вер. 1980 іракскіх войск у іранскую прав. Хузестан з намерам Ірака змяніць на сваю карысць межы, устаноўленыя ў 19.75 паводле дагавора з Іранам. Пасля адкрыцця Іракам «другога фронту» ў Курдыстане іранскія войскі да мая 1982 адваявалі амаль усе акупіраваныя Іракам тэрыторыі і да 1988 рабілі шматлікія, але малавыніковыя наступленні на пазіцыі іракскіх войск. З 1982 вайна суправаджалася ўзаемнымі бамбардзіроўкамі гарадоў, з 1984 вялася «танкерная вайна» (узаемныя напады на судны-танкеры). Узнікла пагроза інтэрнацыяналізацыі вайны (Ірак падтрымалі Кувейт і Саудаўская Аравія; каб засцерагчы ад небяспекі трансп. шляхі экспарту нафты, свае ваен. караблі ў Перс. заліў накіравалі ЗША, Вялікабрытанія і Францыя; з 1987 баявыя караблі ЗША, якія канваіравалі кувейцкія танкеры, уступалі ў сутыкненні з іранскімі ВМС). Доўгі час ААН не ўдавалася спыніць вайну дыпламат. сродкамі. Нарэшце пры пасрэдніцтве ген. сакратара ААН Х.Перэса дэ Куэльяра Ірак і Іран пагадзіліся на перагаворы аб перамір’і (1988). 16.8.1990 заключаны мірны дагавор. Агульныя страты ў вайне паводле розных падлікаў склалі ад 500 тыс. да 1 млн. чал., эканам. страты абедзвюх краін — каля 400 млрд. долараў.
Літ.:
Ниязматов Ш.А. Ирано-иракский конфликт: Ист. очерк. М., 1989.
т. 7, с. 314
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Іра́н
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
Іра́н |
| Р. |
Іра́на |
| Д. |
Іра́ну |
| В. |
Іра́н |
| Т. |
Іра́нам |
| М. |
Іра́не |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
меджлі́с, ‑а, м.
Адна з палат парламента Ірана; назва парламента Турцыі.
[Ад араб. medžlis — сход.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́рсы, -аў, адз. перс, -а, м.
Ранейшая назва іранцаў; цяпер — назва нацыі фарсаў, якая складае каля паловы насельніцтва Ірана.
|| ж. персія́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. персі́дскі, -ая, -ае.
Персідская мова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
іра́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Ірана, іранцаў, належыць ім. Народы іранскай моўнай групы. Іранскія мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іра́нцы, ‑аў; адз. іранец, ‑нца, м.; іранка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. іранкі, ‑нак; ж.
Насельніцтва Ірана.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́рсы, ‑аў; адз. перс, ‑а, м.; персіянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. персіянкі, ‑нак; ж.
Асноўнае насельніцтва Ірана (Персіі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дына́р, ‑а, м.
1. Тое, што і дынарый.
2. Старажытная арабская залатая манета.
3. Грашовая адзінка Ірака, Югаславіі і некаторых іншых краін.
4. Дробная манета Ірана.
[Ад лац. denarius.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)