іраке́зы, ‑аў; адз. іракез, ‑а, м.; іракезка, ‑і, ДМ ‑зцы; мн. іракезкі, ‑зак; ж.

Група індзейскіх плямён у Паўночнай Амерыцы, роднасных па мове.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІРАКЕ́ЗЫ,

індзейскі народ групы іракезаў у ЗША (60 тыс. чал. у 1992, штаты Нью-Йорк і Аклахома) і Канадзе (30 тыс. чал., правінцыі Антарыо і Квебек). Прытрымліваюцца сінкрэтычных культаў, ёсць хрысціяне. У калан. войнах еўрап. дзяржаў за Паўн. Амерыку вял. ролю адыграў Саюз плямён І., ці т. зв. Іракезская ліга (каля 1570 — канец 18 ст.).

т. 7, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

іраке́з,

гл. іракезы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іраке́зка,

гл. іракезы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іраке́з

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. іраке́з іраке́зы
Р. іраке́за іраке́заў
Д. іраке́зу іраке́зам
В. іраке́за іраке́заў
Т. іраке́зам іраке́замі
М. іраке́зе іраке́зах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)