інфініты́ў, -ты́ва, м.

У граматыцы: неазначальная форма дзеяслова.

|| прым. інфініты́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфініты́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інфініты́ў інфініты́вы
Р. інфініты́ва інфініты́ваў
Д. інфініты́ву інфініты́вам
В. інфініты́ў інфініты́вы
Т. інфініты́вам інфініты́вамі
М. інфініты́ве інфініты́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інфініты́ў, -ты́ва м., грам. инфинити́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інфініты́ў, ‑тыва, м.

Неазначальная форма дзеяслова.

[Лац. infinitivus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інфінітыў 2/225; 4/198; 5/133

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІНФІНІТЫ́Ў (ад лац. infinitivus няпэўны), неазначальная форма дзеяслова,

пачатковая форма дзеяслова, якая называе дзеянне безадносна да асобы, часу і спосабу. Паводле паходжання ў слав. мовах — давальны склон аддзеяслоўных назоўнікаў. Мае трыванне і стан («рабіць—зрабіць—зрабіцца»), У бел. мове І. складаецца з дзеяслоўнай асновы і суфіксаў «-ць», «-ці», «-чы» («чытаць», «несці», «секчы»). У сказе выступае самастойна (як дзейнік, просты выказнік ці асн. ч. састаўнога выказніка, дапаўненне, азначэнне, акалічнасць) і ў складзе аналіт. форм часу дзеяслова («буду ісці»).

Літ.:

Гл. пры арт. Дзеяслоў.

т. 7, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інфініты́ў м. грам. Infinitív m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інфініты́ў

(лац. infinitivus)

лінгв. неазначальная форма дзеяслова.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

инфинити́в грам. інфініты́ў, -ты́ва м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НЕАЗНАЧА́ЛЬНАЯ ФО́РМА ДЗЕЯСЛО́ВА,

гл. Інфінітыў.

т. 11, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)