інфля́цыя, -і, ж.

Празмернае (у адносінах да дзяржаўнага залатога запасу) павелічэнне колькасці папяровых грошай, што знаходзяцца ў абарачэнні ў краіне, якое выклікае іх абясцэньванне.

|| прым. інфляцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфля́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інфля́цыя інфля́цыі
Р. інфля́цыі інфля́цый
Д. інфля́цыі інфля́цыям
В. інфля́цыю інфля́цыі
Т. інфля́цыяй
інфля́цыяю
інфля́цыямі
М. інфля́цыі інфля́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інфля́цыя ж., эк. инфля́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інфля́цыя, ‑і, ж.

Абясцэньванне папяровых грошай у выніку выпуску іх для абарачэння ў памерах, якія перавышаюць патрэбы таваразвароту.

[Ад лац. inflatio — уздуцце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інфляцыя 2/127, 467, 587; 4/32, 348, 365, 372; 5/133, 235; 10/597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІНФЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. inflatio уздуцце),

працэс абясцэнення грошай, якія знаходзяцца ў абарачэнні, зніжэнне іх пакупной здольнасці; наяўнасць у сферы абарачэння лішку грошай, не забяспечаных ростам таварнай масы. Адбываецца ў выніку празмернай эмісіі грошай, празмернага попыту на розныя тавары (І. попыту), апярэджванне росту зарплаты і цэн на рэсурсы (І. выдаткаў), нізкага курса нац. валюты, дэфіцыту бюджэту і інш. Прыводзіць да зніжэння рэальных даходаў насельніцтва, пагаршае жыццёвыя ўмовы служачых, пенсіянераў і інш. катэгорый грамадзян, чые даходы фарміруюцца з бюджэту, абясцэньвае зберажэнні; у вытворцаў знікае зацікаўленасць у стварэнні якасных тавараў і г.д. Калі І. складае каля 2—3% за год, яе лічаць «мяккай», яна не патрабуе прыняцця значных мер. Высокія тэмпы яе росту сведчаць пра гіперінфляцыю і крызіс у эканоміцы. Так, у Рэспубліцы Беларусь цэны ў 1994 выраслі ў 23,2 раза, у 1995 — у 8,1 раза. І., балючая для крэдытораў, можа быць спрыяльнай для бізнесу, бо прыносіць прадаўцу дадатковы прыбытак: за час паміж заказам тавараў і іх фактычным продажам цэны вырастаюць. Нейтралізаваць І. можна рэгуляваннем цэн і аплаты працы, аздараўленнем фін. сістэмы, стрымліваннем крэдытнай экспансіі, узмацненнем жорсткасці эмісіі грошай, індэксацыяй даходаў, удасканаленнем гасп. механізму і інш. Адзін з паказчыкаў І. — індэкс цэн.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 7, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інфля́цыя ж. эк. Inflatión f -, -en; Géldentwertung f -, -en;

скры́тая інфля́цыя schléichende Inflatión;

непрадба́чаная інфля́цыя unvorhergesechene Inflatión;

чака́ная інфля́цыя erwártete Inflatión;

датэрміно́вая інфля́цыя vórfristige Inflatión;

інфля́цыя по́пыту Inflation der Nachfrage

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інфля́цыя

(лац. inflatio = уздуцце)

абясцэньванне папяровых грошай у выніку выпуску іх для абарачэння ў памерах, якія перавышаюць патрэбы таваразвароту (параўн. дэфляцыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інфля́цыя

(англ. inflation, ад лац. inflatio = уздуцце)

абясцэньванне папяровых грошай у выніку выпуску іх для абарачэння ў памерах, якія перавышаюць патрэбы таваразвароту.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

инфля́ция ж. інфля́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)