інфе́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі.

Узбуджальнік інфекцыі.

|| прым. інфекцы́йны, -ая, -ае.

Інфекцыйнае захворванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфе́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інфе́кцыя інфе́кцыі
Р. інфе́кцыі інфе́кцый
Д. інфе́кцыі інфе́кцыям
В. інфе́кцыю інфе́кцыі
Т. інфе́кцыяй
інфе́кцыяю
інфе́кцыямі
М. інфе́кцыі інфе́кцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інфе́кцыя ж., мед. инфе́кция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інфе́кцыя, ‑і, ж.

Пранікненне ў арганізм хваробатворных мікраарганізмаў; заражэнне. Занесці інфекцыю ў арганізм. Паветраная інфекцыя. Капельная інфекцыя.

[Ад лац. inficere — псаваць, атручваць, заражаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інфекцыя 5/132

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІНФЕ́КЦЫЯ (ад позналац. infectio заражэнне),

працэс узаемадзеяння макра- і мікраарганізма. Дыяпазон праўлення І. — ад бессімптомнай формы да цяжкіх форм інфекцыйнай хваробы. Успрымальнасць арганізма жывёлы ці чалавека да патагеннага мікраарганізма залежыць ад відавой і індывід. неўспрымальнасці, наяўнасці інфекц. ці прышчэпачнага імунітэту. І. наз. таксама ўзбуджальнікаў хваробы (мікробы, вірусы, прасцейшыя і інш.), пранікненне ў арганізм (заражэнне), лакалізацыю ў пэўным органе (напр., кішачная палачка) і інш.

А.​А.​Астапаў.

т. 7, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інфе́кцыя ж. мед. Infektión f -, -en, Ánsteckung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інфе́кцыя

(лац. infectio)

заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інфе́кцыя

(лац. infectio)

заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Кропельная інфекцыя 1/508

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)