інфарматы́ўны, -ая, -ае.

Насычаны інфармацыяй, які добра інфармуе.

|| наз. інфарматы́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфарматы́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. інфарматы́ўны інфарматы́ўная інфарматы́ўнае інфарматы́ўныя
Р. інфарматы́ўнага інфарматы́ўнай
інфарматы́ўнае
інфарматы́ўнага інфарматы́ўных
Д. інфарматы́ўнаму інфарматы́ўнай інфарматы́ўнаму інфарматы́ўным
В. інфарматы́ўны (неадуш.)
інфарматы́ўнага (адуш.)
інфарматы́ўную інфарматы́ўнае інфарматы́ўныя (неадуш.)
інфарматы́ўных (адуш.)
Т. інфарматы́ўным інфарматы́ўнай
інфарматы́ўнаю
інфарматы́ўным інфарматы́ўнымі
М. інфарматы́ўным інфарматы́ўнай інфарматы́ўным інфарматы́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інфарматы́ўны информати́вный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інфарматы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які характарызуецца той або іншай ступенню інфарматыўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфарматы́ўны

(ад інфармацыя)

насычаны інфармацыяй, які добра інфармуе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дзеясло́ўна-інфарматы́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзеясло́ўна-інфарматы́ўны дзеясло́ўна-інфарматы́ўная дзеясло́ўна-інфарматы́ўнае дзеясло́ўна-інфарматы́ўныя
Р. дзеясло́ўна-інфарматы́ўнага дзеясло́ўна-інфарматы́ўнай
дзеясло́ўна-інфарматы́ўнае
дзеясло́ўна-інфарматы́ўнага дзеясло́ўна-інфарматы́ўных
Д. дзеясло́ўна-інфарматы́ўнаму дзеясло́ўна-інфарматы́ўнай дзеясло́ўна-інфарматы́ўнаму дзеясло́ўна-інфарматы́ўным
В. дзеясло́ўна-інфарматы́ўны (неадуш.) дзеясло́ўна-інфарматы́ўную дзеясло́ўна-інфарматы́ўнае дзеясло́ўна-інфарматы́ўныя (неадуш.)
Т. дзеясло́ўна-інфарматы́ўным дзеясло́ўна-інфарматы́ўнай
дзеясло́ўна-інфарматы́ўнаю
дзеясло́ўна-інфарматы́ўным дзеясло́ўна-інфарматы́ўнымі
М. дзеясло́ўна-інфарматы́ўным дзеясло́ўна-інфарматы́ўнай дзеясло́ўна-інфарматы́ўным дзеясло́ўна-інфарматы́ўных

Крыніцы: prym2009.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

информати́вный інфарматы́ўны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

informative [ɪnˈfɔ:mətɪv] adj. інфарматы́ўны, змясто́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ІНДЫКА́ТАРЫ экалагічныя,

рэчывы, арганізмы, якія вызначаюць ступень забруджвання знешняга асяроддзя антрапагеннымі таксікантамі. Здольныя адлюстроўваць уздзеянне і захоўваць яго з мінім. зменамі да моманту індыкацыі. Напр., снег — інфарматыўны І. тэхнагеннага ўздзеяння на геасістэмы праз атмасферу, торф — прасторавы і часавы І. забруджвання (тарфяныя балоты назапашваюць інфармацыю аб забруджванні навакольнага асяроддзя за працяглы перыяд) і інш. У геабатаніцы І. выкарыстоўваюць пры вывучэнні экалагічных асноў і практычных спосабаў выкарыстання фітацэнозаў і іх кампанентаў у якасці паказчыкаў умоў асяроддзя. Напр., знікненне лішайнікаў са ствалоў дрэў сведчыць аб павелічэнні колькасці сярністага газу ў паветры. Экалагічная дыягностыка таксама праводзіцца з дапамогай біяіндыкатараў. Некат. віды раслін і жывёл даюць магчымасць выявіць характэрныя асаблівасці навакольнага асяроддзя, напр., прысутнасць карысных выкапняў, забяспечанасць тэр. мікраэлементамі, вільгаццю, пажыўнымі рэчывамі і інш. Найлепшымі І. з’яўляюцца больш буйныя, мнагалетнія з вузкай талерантнасцю і інш. якасцямі арганізмы. Некат. віды жывёл індуцыруюць фауну (напр., вял. колькасць стракоз сведчыць аб багатай фауне вадаёма).

т. 7, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)