інфарма́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто інфармуе.

Дасведчаны і.

|| прым. інфарма́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфарма́тар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інфарма́тар інфарма́тары
Р. інфарма́тара інфарма́тараў
Д. інфарма́тару інфарма́тарам
В. інфарма́тара інфарма́тараў
Т. інфарма́тарам інфарма́тарамі
М. інфарма́тару інфарма́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інфарма́тар м. информа́тор; осведоми́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інфарма́тар, ‑а, м.

1. Той, хто інфармуе, паведамляе пра што‑н. — Як жа мне ўзяць на сябе.. ролю даносчыка, ролю шпіка? — У вас вельмі адсталыя, аднак, уяўленні. Не шпік і не даносчык, а звычайны інфарматар. Лынькоў.

2. Тое, што і інфармант. Машынскі адкрыў у асобе Пяткевіча надзвычай добрага інфарматара і ад яго запісаў многа этнаграфічных матэрыялаў. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфарма́тар

(лац. informator = які паведамляе)

той, хто інфармуе, дае інфармацыю 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

информа́тор інфарма́тар, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

informer [ɪnˈfɔ:mə] n. дано́счык; інфарма́тар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

informant [ɪnˈfɔ:mənt] n.

1. інфарма́тар

2. інфарма́нт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

малакампетэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова дасведчаны ў якой‑н. галіне. Малакампетэнтны інфарматар. // Які не мае пэўных паўнамоцтваў. Малакампетэнтная камісія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

informant

[ɪnˈfɔrmənt]

n.

інфарма́тар -а m. (асо́ба)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)