інфа́нта

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інфа́нта інфа́нты
Р. інфа́нты інфа́нтаў
Д. інфа́нце інфа́нтам
В. інфа́нту інфа́нтаў
Т. інфа́нтай
інфа́нтаю
інфа́нтамі
М. інфа́нце інфа́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

інфа́нта ж., ист. инфа́нта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інфа́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.

Жан. да інфант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфа́нта

(ісп. infanta)

тытул прынцэс каралеўскага роду ў манархічнай Іспаніі і Партугаліі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інфа́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інфа́нт інфа́нты
Р. інфа́нта інфа́нтаў
Д. інфа́нту інфа́нтам
В. інфа́нта інфа́нтаў
Т. інфа́нтам інфа́нтамі
М. інфа́нце інфа́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

инфа́нта ист. інфа́нта, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВЕЛА́СКЕС (Velázquez; Velásquez) Дыега Радрыгес дэ Сільва і

(6.6.1599, г. Севілья, Іспанія — 6.8.1660),

іспанскі жывапісец. Вучыўся ў Севільі ў Ф. дэ Эрэры Старэйшага і Ф.Пачэкі (1610—16). З 1623 прыдворны жывапісец Філіпа IV. Яго творчасць — вяршыня «залатога веку» ісп. жывапісу. Дэмакратызм і рэалізм творчасці Веласкеса праявіўся ўжо ў ранніх палотнах: «Снеданне» (1617), «Ваданос» (каля 1620). Нават афіцыйныя заказныя партрэты Веласкеса вылучаліся бязлітаснай праўдзівасцю характарыстык і псіхал. глыбінёй: «Філіп IV» (каля 1629 ці 1644), «Герцаг Аліварэс» (каля 1638), «Папа Інакенцій Х» (1650). Гуманістычны характар яго творчасці яскрава выявіўся ў партрэтах дзіцячых («Інфант Бальтасар Карлас», 1634—35, «Інфанта Маргарыта», 1659), прыдворных блазнаў («Себасцьян дэ Мора», «Эль Прыма», «Эль Боба з Карыі», 1631—48), рэалістычных («Хуан Матэас», канец 1632, «Дама з веерам», канец 1648, «Хуан Парэха», 1650). У творах на рэліг. і міфалаг. тэмы («Пакланенне вешчуноў», 1617, «Хрыстос у доме Марфы і Марыі», 1622, «Кузня Вулкана», «Вакх», 1630, «Венера перад люстэркам», 1648—49) вобразы святых і міфалаг. багоў Веласкес аб’ядноўваў з грубаватымі зямнымі вобразамі людзей. Яго творы «Здача Брэды», «Меніны» («Фрэйліны», 1656), «Папрадухі» («Міф аб Арахане», 1657) вызначылі ў еўрап. мастацтве 17 ст. новы тып шматпланавай карціны з кампазіцыйнымі і святлоценявымі эфектамі, паглыбленым псіхалагізмам. Каларыстыка яго твораў вылучаецца вытанчанымі валёрнымі гармоніямі, святлонасычанасцю. Творы Веласкеса былі прадметам вывучэння і крыніцай натхнення для Ф.Гоі, Э.Манэ, П.Пікаса.

Літ.:

Знамеровская Т.П. Веласкес. М., 1978;

Justi C. Diego Velazquez und siene Jahrhundert. Leipzig, 1991.

В.Я.Буйвал.

т. 4, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)