інтэрфі́кс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрфі́кс інтэрфі́ксы
Р. інтэрфі́кса інтэрфі́ксаў
Д. інтэрфі́ксу інтэрфі́ксам
В. інтэрфі́кс інтэрфі́ксы
Т. інтэрфі́ксам інтэрфі́ксамі
М. інтэрфі́ксе інтэрфі́ксах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ІНТЭРФІ́КС у граматыцы,

словаўтваральная марфема, якая служыць для злучэння 2 асноў пры ўтварэнні складанага слова. У якасці І. у бел. мове ўжываюцца галосныя «о» (не пад націскам — «а»), «е» (у 1-м складзе перад націскам — «я»), напр., вадохрышча, лесастэп, знешнегандлёвы, землямер. У бел. мове І. называюць таксама злучальнымі галоснымі.

П.​П.​Шуба.

т. 7, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інтэрфі́кс

(ад інтэр- + лац. fixus = прымацаваны)

лінгв. частка слова, якая служыць для злучэння іншых марфем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

А́ФІКС (ад лац. affixus прымацаваны),

службовая марфема, якая перадае дадатковае лексічнае і граматычнае значэнне слова або вызначае адносіны слова да інш. слоў у сказе. Да афіксаў адносяцца: флексія, або канчатак, — вызначае граматычную форму слова і служыць для сувязі з інш. словамі ў сказе; прэфікс, або прыстаўка (перад коранем), суфікс (пасля кораня), конфікс (з абодвух бакоў кораня), постфікс (пасля суфікса ці флексіі) — служаць для ўтварэння новых слоў або формаў слова; інтэрфікс — выкарыстоўваецца для злучэння пэўных марфем у слове.

Л.​І.​Бурак.

т. 2, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)