інтэрнацыяналі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік інтэрнацыяналізму.

|| ж. інтэрнацыяналі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. інтэрнацыяналі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнацыяналі́ст інтэрнацыяналі́сты
Р. інтэрнацыяналі́ста інтэрнацыяналі́стаў
Д. інтэрнацыяналі́сту інтэрнацыяналі́стам
В. інтэрнацыяналі́ста інтэрнацыяналі́стаў
Т. інтэрнацыяналі́стам інтэрнацыяналі́стамі
М. інтэрнацыяналі́сце інтэрнацыяналі́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналі́ст м. интернационали́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік, паслядоўнік інтэрнацыяналізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрнацыяналі́ст

(ад інтэрнацыяналізм)

прыхільнік інтэрнацыянал ізму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

интернационали́ст інтэрнацыяналі́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да інтэрнацыяналіст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

internacjonalista

м. інтэрнацыяналіст

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВАЛЬФСО́Н Мірон Барысавіч (сапр. Меер Шмера Бенцыянавіч; кастр. 1880, г. Гомель — 22.5.1932),

рэвалюцыянер, грамадскі дзеяч, вучоны-эканаміст. У 1899—1901 чл. Гомельскага к-та сацыял-дэмакратаў, у 1901 арыштаваны і засуджаны да 4 гадоў высылкі ў Якуцію. У 1906 адышоў ад бальшавікоў і далучыўся да меншавікоў. У 1917 меншавік-інтэрнацыяналіст, падтрымліваў Л.​Мартава. У кастр. 1917 накіраваны ЦК РСДРП меншавікоў у Гомель для каардынацыі выбарчай кампаніі меншавікоў і бундаўцаў ва Устаноўчы сход. У 1918 выйшаў з радоў меншавікоў, з 1920 чл. РКП(б). У 1920—30-я г. займаўся навук. працай у галіне паліт. Эканоміі; нам. гал. рэдактара 1-га выдання Малой савецкай энцыклапедыі.

Э.​А.​Ліпецкі.

т. 3, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЦЬКО́ Павел Пятровіч (14.2.1901, в. Калядзічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 14.12.1986),

дзеяч рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст. Чл. КПЗБ з 1924. Ствараў арг-цыі КПЗБ і КСМЗБ у Палескім ваяв. У 1925—27 зняволены польск. ўладамі ў турму. Уцёк праз Германію і Францыю на Кубу. У 1927—37 на падп. рабоце ў Кампартыі Кубы. Удзельнік нац.-рэв. вайны ў Іспаніі 1937—38. З канца 1938 у Францыі, потым зноў на Кубе, дзе працаваў у апараце ЦК Кампартыі. У час 2-й сусв. вайны матрос гандл. флоту ЗША, які дастаўляў грузы ў СССР. З 1949 на радзіме, зведаў ганенні.

М.​П.​Клімец.

т. 3, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)