інтэрнацыяналізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Аб’явіць (аб’яўляць) інтэрнацыянальным, свабодным для міжнароднага карыстання.

І. шляхі зносін.

|| наз. інтэрнацыяналіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналізава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. інтэрнацыяналізу́ю інтэрнацыяналізу́ем
2-я ас. інтэрнацыяналізу́еш інтэрнацыяналізу́еце
3-я ас. інтэрнацыяналізу́е інтэрнацыяналізу́юць
Прошлы час
м. інтэрнацыяналізава́ў інтэрнацыяналізава́лі
ж. інтэрнацыяналізава́ла
н. інтэрнацыяналізава́ла
Загадны лад
2-я ас. інтэрнацыяналізу́й інтэрнацыяналізу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час інтэрнацыяналізу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналізава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. інтэрнацыяналізу́ю інтэрнацыяналізу́ем
2-я ас. інтэрнацыяналізу́еш інтэрнацыяналізу́еце
3-я ас. інтэрнацыяналізу́е інтэрнацыяналізу́юць
Прошлы час
м. інтэрнацыяналізава́ў інтэрнацыяналізава́лі
ж. інтэрнацыяналізава́ла
н. інтэрнацыяналізава́ла
Загадны лад
2-я ас. інтэрнацыяналізу́й інтэрнацыяналізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час інтэрнацыяналізава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналізава́ць сов. и несов. интернационализи́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Аб’явіць (аб’яўляць), прызнаць (прызнаваць) што‑н. інтэрнацыянальным, свабодным для міжнароднага карыстання. Інтэрнацыяналізаваць акіянскія воды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрнацыяналізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да інтэрнацыяналізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

интернационализи́ровать сов. и несов. інтэрнацыяналізава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

umiędzynarodowić

зак. зрабіць міжнародным; інтэрнацыяналізаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)