інты́мнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. інты́мнасць
Р. інты́мнасці
Д. інты́мнасці
В. інты́мнасць
Т. інты́мнасцю
М. інты́мнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інты́мнасць ж. инти́мность; см. інты́мны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інты́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць інтымнага. Інтымнасць перажыванняў. Інтымнасць адносін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інты́мнасць ж. Intimität f -, Vertráulichkeit f -; Ínnigkeit f - (душэўнасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інты́мны, -ая, -ае.

1. Глыбока асабісты, патаемны, сардэчны, шчыры; які датычыцца пачуццяў.

Інтымная размова.

Інтымная лірыка.

2. Які датычыцца палавога жыцця, сексуальных адносін.

Інтымныя паслугі.

|| наз. інты́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

инти́мность інты́мнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

intimacy [ˈɪntɪməsi] n.

1. блі́зкае сябро́ўства

2. інты́мнасць; блі́зкасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВАЛАТО́Н (Vallotton) Фелікс (28.12.1865, г. Лазана, Швейцарыя — 29.12.1925),

швейцарскі графік і жывапісец. Вучыўся ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы (з 1882). Працаваў у Францыі. Зазнаў уплыў М.Дэні, П.Банара. Аўтар графічных партрэтаў («Дастаеўскі», 1895) і серыі з жыцця Парыжа («Гісторыя аднаго злачынства», «Інтымнасць»), выкананых пераважна ў тэхніцы ксілаграфіі, выразнасць якіх будуецца на спалучэнні лаканічных белых і чорных плям. Яго жывапісу ўласцівы дэкаратыўнасць кампазіцыі, лінейнасць малюнка, мяккасць колеравага тону («Купанне летнім вечарам», 1892; «Пейзаж з дрэвамі», 1911).

Ф.Валатон. Пейзаж з дрэвамі. 1911.

т. 3, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інты́мнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Весці інтымныя размовы, дапускаць інтымнасць у абыходжанні. [Красуцкі] не інтымнічае ад таго, што рана раскрываць свае карты. Нічога яшчэ ён не дамогся. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Vertráutheit f -, -en

1) інты́мнасць, блі́зкасць

2) грунто́ўнае ве́данне (чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)