інтры́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інтры́жка інтры́жкі
Р. інтры́жкі інтры́жак
Д. інтры́жцы інтры́жкам
В. інтры́жку інтры́жкі
Т. інтры́жкай
інтры́жкаю
інтры́жкамі
М. інтры́жцы інтры́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

інтры́жка ж., уменьш.-уничиж. интри́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтры́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Памянш. да інтрыга (у 1 знач.). Пошлая інтрыжка. □ Згіньце, Пігмеі і душагубы, Аматары склок І майстры інтрыжак. Кірэенка.

2. Мімалётная любоўная сувязь. Любоўная інтрыжка. □ Адчувалася, нібы і пад гэтай меднай грыўкай, гулліва навісаўшай на лоб, калышуцца цьмяныя думкі, якія ніяк не ўкладваюцца ў сталы, прызвычаены свет яе [Любіных] інтарэсаў: інстытуцкія хлопцы, дзяўчаты, нявінныя інтрыжкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтры́га, -і, ДМы́зе, мн. -і, -ры́г, ж.

1. Скрытыя шкодныя дзеянні для дасягнення чаго-н.; нагаворы.

Весці інтрыгу супраць каго-н.

2. Развіццё галоўнага дзеяння ў рамане, драме (кніжн.).

Складаная, заблытаная і.

3. Любоўная сувязь.

Любоўная і.

|| памянш. інтры́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

интри́жка уменьш.-уничиж. інтры́жка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

set-up [ˈsetʌp] n. infml

1. сітуа́цыя; абста́віны;

2. план, загаво́р, інтры́жка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

miłostka

ж. любоўная авантура; раман; інтрыжка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)